Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лоўрэнс Саліван Рос (англ.: Lawrence Sullivan Ross; 27 верасня 1838, Бентанспарт, Тэрыторыя Аява — 3 студзеня 1898, акруга Бразас, Тэхас) — амерыканскі палітык, генерал арміі КША падчас Грамадзянскай вайны, 19-ы губернатар Тэхаса, каледжа Тэхаса.
Лоўрэнс Саліван Рос | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | John Ireland[d] | ||||||
Пераемнік | Jim Hogg[d] | ||||||
Нараджэнне |
27 верасня 1838 |
||||||
Смерць |
3 студзеня 1898[1][2] (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Shapley Prince Ross[d][3] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі | ||||||
Званне | брыгадны генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рос вырас у Рэспубліцы Тэхас, большая частка яго дзяцінства прайшла на мяжы з Мексікай, дзе яго продкі былі аднымі з заснавальнікаў горада Уэйка. Пасля школы ён паступіў у Бэйларскі ўніверсітэт і падчас летніх канікулаў прыняў удзел у бітве з каманчамі, у якім быў цяжка паранены. Скончыўшы адукацыю, Рос уступіў у шэрагі тэхаскіх рэйнджараў і ў 1860 годзе вызначыўся ў бітве каля ракі Піз, дзе «выратаваў» Сінтыю Паркер, захопленую каманчамі яшчэ дзіцем.
Калі Тэхас стаў часткай КША, Рос далучыўся да войска канфедэратаў. Прыняў удзел у 135 бітвах і стаў адным з самых маладых генералаў канфедэрацыі. Пасля Грамадзянскай вайны Рос непрацяглы час служыў шэрыфам акругі Мак-Ленан і, выйшаўшы ў адстаўку ў 1875 годзе, быў абраны дэлегатам канстытуцыйнага канвента Тэхаса. За выключэннем двух гадоў, калі ён служыў сенатарам штата, Рос наступнае дзесяцігоддзе правёў на сваім ранча. У 1887 годзе ён быў абраны 19-м губернатарам Тэхаса. За два тэрміны, праведзеных на гэтай пасадзе, Рос ініцыяваў пабудову новага Капітолія Тэхаса, спыніў «вайну соек і дзятлаў».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.