рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ло́ваць (руск.: Ло́вать) — рака ў Гарадоцкім раёне Беларусі, Пскоўскай і Наўгародскай абласцях Расіі, у басейне ракі Нява.
Ловаць | |
---|---|
руск. Ловать | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 536 км |
Басейн | 21 900 км² |
Расход вады | 105 м³/с (за 193 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Валдайскае ўзвышша |
• Месцазнаходжанне | возера Ловацец |
• Вышыня | 170 м |
• Каардынаты | 55°50′51,30″ пн. ш. 30°17′17,40″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ільмень |
• Месцазнаходжанне | возера Ільмень |
• Вышыня | 18,1 м |
• Каардынаты | 58°12′42″ пн. ш. 31°26′40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ільмень → Волхаў → Ладажскае возера → Нява → Балтыйскае мора |
Краіны | |
Код у ДВР | 01040200312102000022592 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва Ловаць балцкага паходжання.
Корань Lov- звязаны з літоўскім lovys «рэчышча ракі; пратока, роў»[1], далей да індаеўрапейскага *leu-[2].
Навокал верхняга цячэння Ловаці такія балцкія гідронімы, як Мядзесна, Сенніца (: Сянно), Негра, Сервайка (: Сэрвач).
Поўны адпаведнік — назва ракі Ловаць на Верхнім Павоччы, пры тамтэйшым густым балцкім гідранімічным фоне. Таго ж кораня назва літоўскай ракі Loviai[3].
Гідранімічны фармант -at- таксама ў такіх балцкіх гідронімах, як літ. Kamatė, Žlagatas[4]. Ён шырока прысутны ў літоўскім назва-, імя- і словаўтварэнні (gyvas «жывы» : gyvatas «жыццё»)[5].
Назве Ловаць тыпалагічна адпавядае дзесенскі гідронім Вага (на ўсходзе ад Добруша), ад літоўскага vaga «рэчышча; раўчук на засеяным полі для сцёку залішняй вадкасці»[6].
Даўжыня 536 км, у межах Беларусі — 47 км. Вадазбор 21,9 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 150 м³/с (169[7] м³/с), на мяжы Беларусі і Расіі каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,16 ‰, на Беларусі 0,6 ‰.
Асноўныя прытокі: Сярвайка, Пясчанка, Кунья (справа), Склянка, Насва, Локня, Рэдзья, Палісць (злева). Усяго налічваецца 56 прытокаў[7].
На рацэ: горад Вялікія Лукі (Расія), горад Холм (Расія), вёска Рудня (Беларусь).
Выцякае з возера Ловацец (Пскоўская вобласць), упадае ў возера Ільмень з поўдня. Паводле іншых крыніц пачынаецца з возера Завесна за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Марчанкі Гарадоцкага раёна. Цячэ ў Беларусі па Гарадоцкім узвышшы, праз азёры Задрач, Мяжа, Сосна, Чарняста і Сясіта, па Валдайскім узвышшы і ў ніжнім цячэнні па Ільменскай нізіне.
Рака Ловаць пры сваім руху ад вытоку на поўдзень у бок ракі Аўсянкі была перахоплена і павернута на поўнач у бок Балтыкі, утварыўшы характэрны каленападобны выгін. Даліна ад вытоку да возера Мяжа невыразная (пойма забалочаная), паміж азёрамі Сосна, Чарняста і Сясіта трапецападобная (пойма роўная, лугавая). Рэчышча да возера Мяжа звілістае, да возера Задрач яго шырыня 3—5 м, ніжэй 5—10 м.
На Ловаці налічваюцца 84 парогі і 79 перакатаў даўжынёй ад 50 да 2000 метраў. Самы вялікі парог — Сяміводскія астравы. Найбольш значныя парогі знаходзяцца паміж горадам Холм і вёскай Старая Пярэса[7].
Суднаходная ў нізоўі на працягу 70 км. У старажытнасці па Ловаці праходзіла частка «шляху з вараг у грэкі».
На тэрыторыі Беларусі да басейна Ловаці таксама належаць азёры Дзедава, Немцава, Ленавец, Турэц, Белае, Карасёва і Падсосна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.