Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia
Ленінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Магілёва. Адміністрацыя раёна размешчана па праспекце Міру, 55a. Насельніцтва раёна — 192,1 тысячы чалавек.
Ленінскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Дата ўтварэння | 25 снежня 1962 |
Кіраўнік | Аляксей Сяргеевіч Багайчук[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны 25 снежня 1962 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. 7 снежня 1979 года са складу раёна быў вылучаны Цэнтральны раён, у 2003 годзе скасаваны і зноў далучаны да Ленінскага раёна.
Размешчаны ў паўночнай частцы горада. Граніца з Кастрычніцкім раёнам праходзіць па рацэ Дняпро. Асноўныя магістралі: вуліцы Першамайская, Крупскай, Грышына, Піянерская, Чалюскінцаў, Касманаўтаў, праспект Міру.
Колькасць жыхароў раёна паводле перапісу 1999 года — 95 958 чалавек. Плошча раёна складае 24,9 км², у тым ліку каля 500 га зялёных насаджэнняў, у прыватнасці — Пячэрскі лесапарк.
У раёне размешчана 22 прамысловыя прадпрыемствы. Яго эканоміка прадстаўлена наступнымі галінамі: машынабудаванне, прыборабудаванне, дрэваапрацоўчая вытворчасць, лёгкая і харчовая прамысловасць і інш. На тэрыторыі раёна размешчаны ААТ «Тэхнапрыбор», заводы «Строммашына», «Магілёўтрансмаш», «Электрарухавік», «Магатэкс», металургічны завод, ліфтабудаўнічы завод, швейная фірма «Вяснянка», ААТ «Абутак», жэлацінавы завод і іншыя прадпрыемствы.
У раёне размешчаны Дом спорту, спорткомплекс «Лакаматыў», фізкультурна-аздараўляльны камбінат, 23 спартыўныя залы, 3 басейны і г. д. Вельмі папулярныя масавыя святы, якія праходзяць на стадыёне «Лакаматыў»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.