Кельцы
горад у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Ке́льцы (польск.: Kielce) — горад на правах павета ў паўднёвай Польшчы, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Свентакшыскага ваяводства.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны ў Свентакшыскіх гарах і з’яўляецца эканамічным, культурным і турыстычным цэнтрам рэгіёна. Колькасць насельніцтва складае каля 199,6 тыс. чалавек (2014)[2]. Праз горад цячэ невялікая рака Сільніца, якая з’яўляецца правым прытокам Бобжы. Гістарычна горад адносіцца да Малой Польшчы, Сандамірскай зямлі і з’яўляўся сталіцай свентакрышчыны. У наваколлі горада да нашых дзён захаваўся келецкі дыялект польскай мовы (gwara kielecka).
Плошча горада мае ўзвышаны характар, перапад вышынь складае ад 260 да 408 метраў над узроўнем мора. Самай высокай кропкай Кельцаў з’яўляецца гара Тэлеграф.
Існуе паданне, што сваім з’яўленнем горад абавязаны князю Мешку Баляслававічу, сыну Баляслава Храбрага. 900 гадоў таму, у наваколлі Кельцаў знаходзіліся лясы, якія прываблівалі добрым паляваннем. Таксама, тут быў на паляванні і князь Мешка. Пад час пагоні за зверам, ён адарваўся ад іншых паляўнічых і выехаў на незнаёмую паляну. Тут ён вырашыў адпачыць і заснуў у высокай траве. Яму прыснілася, што на яго напалі забойцы, якія спрабавалі ўліць яму ў рот атруту. Калі князь ужо пачаў траціць сілы, з’явіўся святы Войцех, які ўзняў яго над зямлёй і намаляваў на зямлі знак, які быў змыты вадой. Мешка абудзіўся і ўбачыў недалёка ад сябе крыніцу. Вада з ім была смачная, празрыстая, такая як у сне. Мешка адчуў прыліў сіл і пачуў крыкі сваіх падначаленых. Ад’язджаючы з паляны ён знайшоў белыя іклы невядомай жывёлы, верагодна дзіка. Князь пакляўся што пабудуе на гэтым месцы горад з вялікім касцёлам. Праз некаторы час, тут было пабудавана паселішча, на самой паляне быў пабудаваны касцёл св. Войцеха, а крыніца, з якой напіўся князь, атрымала назву Сільніца. Паселішча атрымала назву Кельцы ў памяць аб знойдзеных іклах жывёлы (польск.: kły).
У 1364 годзе Кельцы атрымалі Магдэбургскае права, а ў 1496 годзе, кардынал Фрыдрык Ягелончык надаў гораду герб. У 1661 годзе Кельцы наведаў польскі кароль і вялікі князь літоўскі Ян Казімір. У 1655 годзе горад быў зруйнаваны шведскімі войскамі. 7—9 чэрвеня 1794 года горад наведаў Тадэвуш Касцюшка, які адпачываў тут са сваімі войскамі пасля бітвы пад Шчэкацінамі. Пасля пажару, які адбыўся 24 мая 1800 года, былі знішчаны практычна ўсе жылыя пабудовы і ратуша. З 1809 года Кельцы уваходзілі ў склад Царства Польскага. У 1815 годзе горад быў акупіраваны расійскімі войскамі. З 1818 да 1845 года ў Кельцы была перанесена сталіца Кракаўскай губерні. У 1885 годзе праз Кельцы прайшла лінія чыгункі Дэмблін — Дамброва-Гурніча. 5 верасня 1914 года ў Кельцах быў утвораны першы полк Польскага легіёна пад кіраўніцтвам Юзэфа Пілсудскага. 2 жніўня 1919 года горад стаў сталіцай Келецкага ваяводства. 15 студзеня 1945 года горад быў заняты савецкімі войскамі 1-га Украінскага фронту. 4 ліпеня 1946 года адбыўся келецкі яўрэйскі пагром. 1 студзеня 1999 года Кельцы сталі сталіцай Свентакшыскага ваяводства.
Асновай эканомікі горада з XV стагоддзя была здабыча карысных выкапняў: жалезнай руды, медзі і волава, а так сама мармуру і пясчаніку. У наш час атрымала развіццё будаўнічая, машынабудаўнічая прамысловасць, а так сама сфера апрацоўкі і паслуг. Так сама важнае значэнне маюць келецкія кірмашы. У апошнія гады ў Кельцах пачаў хутка развівацца аптовы гандаль, былі пабудаваны некалькі гіпермаркетаў.
Станам на 31 снежня 2020 года ў Кельцах жылі 193 415 чалавек.[3]
Станам на канец чэрвеня 2021 года ўзровень беспрацоўя складаў 5,5%.[4][3]
Станам на канец чэрвеня 2021 года сярэдні даход на душу насельніцтва складаў 4798,67 злотых брута.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.