іранскі ваенны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Касем Сулейманi (перс.: قاسم سلیمانی; 11 сакавіка 1957 — 3 студзеня 2020) — іранскі ваенны дзеяч, генерал-маёр і камандзір спецпадраздзялення «эль-Кудс» у складзе Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), прызначанага для правядзення спецаперацый за межамі Ірана[6]. Атрад пад яго кіраўніцтвам аказваў ваенную падтрымку групоўкам ХАМАС і Хезбала ў Палесціне і Ліване, а таксама сыграў важную ролю ў фарміраванні палітычнай сітуацыі ў Іраку пасля вываду адтуль амерыканскіх войск. Пачынаючы з 2012 года Сулеймані меркавана дапамог ураду Башара Асада пераламаць ход грамадзянскай вайны ў Сірыі і адбіць стратэгічныя гарады і тэрыторыі. Ён таксама ўдзельнічаў у аказанні дапамогі ўраду Ірака ў барацьбе супраць тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» (2014—2015)[7][8]. 3 студзеня 2020 быў забіты ў Багдадзе ў выніку авіяўдару ВПС ЗША[9].
Касем Сулеймані | |
---|---|
перс.: قاسم سلیمانی | |
| |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1957[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 3 студзеня 2020[3][4][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Zeinab Soleimani[d] і Narjes Soleimani[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Іран |
Род войскаў | Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў | 41st Tharallah Division[d] і Кодс |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касем Сулейманi нарадзіўся ў 1957 годзе ў беднай сялянскай сям’і ў горнай вёсцы Канат-е Малек акругі Рабор іранскай паўднёва-ўсходняй правінцыі Керман[10]. Яго бацька, які атрымаў зямельны надзел па шахскай рэформе, быў абцяжараны істотным крэдытам у 100 туманаў. Таму скончыўшы толькі пяць класаў пачатковай школы, 13-гадовы Касем са сваім сваяком адправіліся на заробкі ў правінцыйны цэнтр Керман, дзе змаглі ўладкавацца як рознарабочыя на будаўнічай пляцоўцы школы на вуліцы хаджу, на ўскраіне горада. Па словах Сулейманi, ім плацілі па два туману ў дзень. Пасля выплаты крэдыту Касем уладкаваўся ў мясцовы водаачышчальны дэпартамент, дзе праз некаторы час стаў памочнікам інжынера[11].
Малады Сулейманi падтрымаў ідэі ісламскай рэвалюцыі 1979 года і з першых яе дзён запісаўся ў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), які пасля ператварыўся ў элітнае падраздзяленне, што падпарадкоўвалася асабіста вярхоўнаму кіраўніку Ірана Алі Хаменеі. Прайшоўшы 45-дзённыя курсы, арганізаваныя для новых байцоў, Касем стаў выконваць неваенныя задачы. Яму было даручана забеспячэнне бесперабойнага водазабеспячэння правінцыі Керман[11].
У 1980-м годзе атрымаў першы ваенны вопыт падчас падаўлення КВІР курдскага сепаратызму, хоць ключавой ролі ў гэтай аперацыі не гуляў[10].
Калі Садам Хусейн 22 верасня 1980 года ўварваўся ў Іран, Касем Сулейманi быў лейтэнантам у шэрагах КВІР. Аднак з пачаткам баявых дзеянняў ён хутка праславіўся, шмат у чым дзякуючы смелым разведвальным аперацыям у тыле ворага. Дзякуючы гэтаму хуценька падняўся у чынах і да 30 гадоў ужо кiраваў 41-й пяхотнай дывізіяй «Таралах».
У 1999 годзе пасля падаўлення студэнцкіх хваляванняў у Тэгеране ён быў адным з 24 афіцэраў КВІР, якія напісалі ліст прэзідэнту Махамаду Хатамі, выказаўшы сваю заклапочанасць тым, што адбылося і незадаволенасць тым, што да падаўлення выступленняў была прыцягнута армія[12].
У 1990-х гадах камандаваў часцямі КВІР на паўднёвым усходзе Ірана, у горадзе Керман. Праз гэты рэгіён уздоўж межаў Афганістана пралягаў наркатрафік да Турцыі і далей у Еўропу. Але ваенны вопыт Сулейманi дапамог яму наладзіць паспяховую барацьбу з наркагандлем.
У 2000 годзе быў прызначаны камандуючы сіламі спецыяльнага прызначэння КВІР — брыгадай «эль-Кудс» («Ерусалім»).
Лічыўся адным з магчымых пераемнікаў на пасаду камандуючага КВІР, калі ў 2007 годзе генерал Ях’я Рахім Сафаві пакінуў свой пост.
У 2008 годзе ўзначаліў групу іранскіх следчых, якія павінны былі высветліць абставіны гібелі старэйшага члена і начальніка спецслужбаў ліванскай шыіцкай арганізацыі «Хезбала» Імада Фаіза Мугнія.
24 лістапада 2015 года стаў арганізатарам і кіраўніком пошукава-выратавальнай аперацыі па пошуку і эвакуацыі Канстанціна Мурахціна, расійскага пілота збітага Су-24М[13][14][15].
Яго імя было ўключана ў так званы «чорны спіс» ААН з 15 высокапастаўленых ваенных і палітычных дзеячаў Ірана, якія падазраваліся ў датычнасьці да распрацоўкі ядзернай і ракетнай праграм Ірана[16].
3 студзеня 2020 года быў забіты ў выніку авіяўдару ВПС ЗША. Смерць Сулейманi пацвердзілі тэлеканалу PressTV у Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі[17][18]. Па заяве Пентагона, спецаперацыя па знішчэнні генерала была праведзена па асабістым распараджэнні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа[19][20], пры гэтым Кангрэс не быў апавешчаны загадзя аб нанясенні ўдару[21][22]. Газета The New York Times паведаміла, што аўтамабіль Сулейманi быў знішчаны ракетамі, запушчанымі з беспілотніка[23][24].
Па даных выдання The New York Times, акрамя Сулейманi былі забіты яшчэ чатыры чалавекі, якія прыбылі ў сталіцу Ірака на самалёце з Сірыі; ракеты пабілі мэты падчас ад’езду машын з тэрыторыі аэрапорта Багдада. Пры гэтым ракетны ўдар быў другім па ліку, а першы нанеслі некалькі гадзін раней: было выпушчана тры ракеты, але яны не прывялі да ранення або гібелі людзей. Паводле паведамлення тэлеканала Fox News, Сулейманi апазналі па кольцы на руцэ[25][26]; афіцыйны прадстаўнік Пентагона паведаміў, што Міністэрства абароны ЗША чакала правядзення аналізу ДНК, каб канчаткова пацвердзіць факт смерці генерала[27][28].
У Іране Касема Сулейманi шануюць як нацыянальнага героя, пра якога здымаюць фільмы, пішуць песні і да г.д. Сярод палітыкаў Сулеймані лічыўся выбітным стратэгам і арганізатарам спецыяльных аперацый, а таксама стваральнікам шырокай агентурнай сеткі на Блізкім Усходзе з апорай на шыіцкія абшчыны. На думку Джона Магуайра, Сулейманi з’яўляўся найбольш уплывовай і магутнай фігурай у рэгіёне, нягледзячы на тое, што «ніхто нічога пра яго не чуў»[29].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.