адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Каралін.
Каралінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Зэльвенскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Каралін |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 198 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Межырэцкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Ваўкавыскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе Слонімскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёна. 22 мая 1967 года ў склад Тулаўскага сельсавета перададзена вёска Шэйкі[2]. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Славаціцкага сельсавета перададзены вёскі Пянюга, Пятрэвічы і Цыганоўка[3]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Зэльвенскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Горна, Збляны, Лаўрыновічы і хутар Медухава)[4]. 18 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тулаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Міжэрычы, вёскі Дзергілі, Задвор’е, Калінаўка, Клепачы, Крэсла, Мештавічы, Пузікі, Талалайкі, Тулава, Шэйкі, Янаўшчына)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1040 чалавек[6], з іх 82,1 % — беларусы, 13,2 % — палякі, 3,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 1198 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.