Крэсла
прадмет мэблі, звычайна са спінкай, прызначаны для сядзення аднаго чалавека. From Wikipedia, the free encyclopedia
Крэсла — прадмет мэблі для сядзення чалавека. Звычайна мае спінку, акрамя таго можа мець мяккую абіўку і ручкі-падлакотнікі[1][2]. Мэбля для сядзення двух і болей людзей завецца лавай (лаўкай) або канапай. Каб камфортна выцягнуць ногі, часам ужываюць пуфы.

Слова крэсла праславянскага паходжання. Так раней зваліся тры брускі, звязаныя трохвугольнікам, прымацаваныя да задняй часткі воза або саней для перавозкі грувасткай паклажы (напрыклад, дроў).
Гісторыя
Крэслы выкарыстоўваліся людзьмі са старажытнасці, хоць на працягу многіх стагоддзяў яны былі сімвалам стану і годнасці, а не прадметамі звычайнага выкарыстання. Толькі ў XVI стагоддзі крэслы сталі шырока распаўсюджанымі[3]. Да таго часу людзі сядзелі на куфрах, лавах, услонах і табурэтках, якія былі звычайнымі сядзеннямі для паўсядзённага жыцця.
Віды крэслаў
- Драўлянае крэсла без падлакотнікаў
- Офіснае крэсла
- Мяккае крэсла
- Крэсла-качалка
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.