From Wikipedia, the free encyclopedia
Каарэл Ээнпалу (эст.: Kaarel Eenpalu; да 1935 — Карл Эйнбунд эст.: Karl August Einbund; 26 мая 1888 — 27 студзеня або 28 студзеня 1942, Кіраўская вобласць) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.
Каарэл Ээнпалу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Kaarel Eenpalu | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Пятс | ||||||
Пераемнік | Юры Улуатс | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яан Тээмант | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Пятс | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 мая 1888[1][2][…] |
||||||
Смерць |
27 студзеня 1942[2] (53 гады) ці 28 студзеня 1942[3] (53 гады) |
||||||
Дзеці | Mai-Linda Eenpalu-Armei[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1919 — член Устаноўчага сходу. У 1919—1920 — дзяржаўны кантралёр. У 1920 — галоўны рэдактар газеты Tallinna Teataja. Уваходзіў у склад Народнай партыі, з 1923 удзельнічаў у дзейнасці Згуртавання аграрыяў.
У 1920, 1921—1924 і 1924—1926 — міністр унутраных спраў. У 1924 быў галоўным рэдактарам газеты Kaja. У 1926—1932, 1933—1934 — старшыня Рыйгікогу, член Рыйгікогу пяці скліканняў. У ліпені-лістападзе 1932 — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы). У 1934—1938 — зноў міністр унутраных спраў, ініцыятар працэсу «эстанізацыі» імёнаў і прозвішчаў грамадзян краіны. У 1938—1940 — дэпутат Дзяржаўнага прадстаўнічага сходу. У 1938—1939 — прэм’ер-міністр. У 1939—1940 — генеральны дырэктар дзяржаўнай кампаніі Eesti Fosforit.
У 1930—1932 узначальваў моладзевую арганізацыю «Маладыя арлы». У 1930—1935 быў старшынёй Эстонска-польскага таварыства, у 1932 — старшыня Палаты сельскай гаспадаркі. У 1923—1940 — член Эстонскага алімпійскага камітэта. Ганаровы член савета афіцэраў 2-га артылерыйскага палка.
У 1940 годзе быў арыштаваны на сваім хутары. Быў асуджаны да працяглага тэрміна пазбаўлення волі і адпраўлены ў лагер, дзе памёр ад запалення лёгкіх.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.