From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́ан Тэ́эмант (эст. Jaan Teemant; 24 верасня 1872, воласць Вігала — 24 ліпеня (паводле іншых звестак, 3 ліпеня) 1941, Талін) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.
Яан Тээмант | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Юры Яаксан | ||||||
Пераемнік | Яан Тынісан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Пятс | ||||||
Пераемнік | Каарэл Ээнпалу | ||||||
Нараджэнне |
24 верасня 1872 |
||||||
Смерць |
23 ліпеня 1940 (67 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў прыватную гімназію Хуга Трэфнера, юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1901). Ганаровы доктар права Тартускага ўніверсітэта (1932).
Быў памочнікам прысяжнага паверанага ў Рэвелі (цяпер — Талін). У 1904—1905 — гласны гарадской думы Рэвеля. У 1905 актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях, у снежні 1905 быў выбраны кіраўніком Усеэстонскага сходу народных прадстаўнікоў у Тарту, кіраваў сходам у актавай зале Юр'еўскага (цяпер — Тартускі) універсітэта — так званым «аўласкім сходам». Быў вымушаны эміграваць у Швейцарыю, ва ўмовах ваеннага становішча быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання. Пасля адмены ваеннага становішча і смяротнага прысуду вярнуўся ў Эстонію (у 1908). Быў асуджаны да пазбаўлення свабоды на паўтара года. Адбыўшы тэрмін зняволення, у 1911—1913 знаходзіўся ў ссылцы ў Архангельскай губерні.
У 1913/1914 — 1940 — адвакат у Таліне, у 1919—1925 — старшыня калегіі адвакатаў. У 1917—1919 — член, у 1917 — першы намеснік старшыні Эстонскага часовага земскага савета, у 1918—1919 — генеральны пракурор Эстонскай рэспублікі, у 1919—1920 — член Устаноўчага сходу. Быў дэпутатам Рыйгікогу другога — пятага скліканняў. З 15 снежня 1925 па 9 снежня 1927 і з 19 лютага 1932 па 19 ліпеня 1932 — дзяржаўны старэйшына (глава дзяржавы).
Крытычна адносіўся да аўтарытарнага рэжыму Канстанціна Пятса, які ўсталяваўся пасля дзяржаўнага перавароту 1934. У 1939—1940 гг. — эстонскі прадстаўнік у Германскім апякунскім ўпраўленні (органе, створаным для апякунства над маёмасцю немцаў, якія перасяляліся ў Германію ў гэты перыяд).
23 ліпеня 1940 быў арыштаваны органамі НКУС. Па розных звестках, памёр або быў расстраляны ў 1941 у Талінскай цэнтральнай турме.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.