Remove ads
горад у Ліване From Wikipedia, the free encyclopedia
Захле (араб. زحلة, Захла) — адміністрацыйны цэнтр правінцыі Бекаа ў Ліване. Насельніцтва каля 100 000 жыхароў[1], гэта трэці па велічыні горад у Ліване пасля Бейрута і Трыпалі. Насельніцтва, галоўным чынам, хрысціянскае. Цэнтр Ліванскай мелькіцкай (грэка-каталіцкай) царквы. Захле лічыцца жамчужынай даліны Бекаа. Яна славіцца чыстым паветрам, курортамі і арыгінальнай кухняй.
Горад
Захле
زحلة
| ||||||||||||||||||||
Горад размешчаны за 55 км на ўсход ад сталіцы Лівана Бейрута. Гэта адзіны пераважна каталіцкі горад на Блізкім Усходзе. Знакаміты сваімі старымі цэрквамі, рэстаранамі на адкрытым паветры, унікальнай кухняй і лёдавытворчым заводам у Вадзі-эль-Арэіш. Да Бейрута можна дабрацца аўтамабілем, паездка зойме ад 30 да 50 хвілін, у залежнасці ад руху. Цэнтр горада знаходзіцца на вышыні каля 900 м над узроўнем мора.
Захле заснаваны каля 300 гадоў назад. Напачатку XVIII стагоддзя яшчэ малады горад быў раздзельны на тры асобных квартала, у кожным быў свой кіраўнік.
У XIX стагоддзі на кароткі час Захле стаў першым незалежным горадам-дзяржавай у рэгіёне, у яго быў свой сцяг і гімн.
Захле зведаў пажары ў 1777 і 1791 гадах, а ў 1860 годзе — быў не толькі спалены, але і разрабаваны.
Падчас кіравання Мутасарыфіі (1861—1914) Захле зноў стаў квітнець. Чыгуначная галіна, пракладзеная праз горад у 1885 годзе, палепшыла яго эканоміку і Захле стаў унутраным «портам» для даліны Бекаа і Сірыі. Ён таксама быў сельскагаспадарчым цэнтрам і цэнтрам гандлю паміж Бейрутам і Дамаскам, Масулам і Багдадам. Лічыцца, што Захле з’яўляецца радзімай ліванскай арміі. Горад і цяпер адыгрывае важную ролю ў палітычным жыцці краіны.[2]
Аснова эканомікі Захле — тэкстыльная і харчовая прамысловасць, а таксама сельская гаспадарка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.