былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Заба́шавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2000 года) вёска Забашавічы.
Забашавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Барысаўскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Забашавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 969 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222117 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Забашавіцкі (Забашаўскі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лозінскага нацыянальнага польскага сельсавета[1]. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1964 годзе ў склад Чарневіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Беліна, Малышкі, Палялюм і Сяменькавічы)[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Глівінскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 969 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: аграгарадок Забашавічы, вёскі Забашэўка, Заручча, Засценак, Краснае, Мурашкі, Навішчына, Ніціеўшчына, Плоскае, Святое, Слабодка, Смолле, Устрона, Шабліншчына і хутар Рыбачнае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.