амерыканскі тэлесерыял From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гульня тронаў», ці «Гульня прастолаў» (англ.: Game of Thrones) — амерыканскі тэлесерыял у жанры фэнтэзі, створаны па матывах цыкла раманаў «Песня Лёду і Агню» пісьменніка Джорджа Марціна. Прэм’ера ў ЗША адбылася на канале HBO 17 красавіка 2011 года[3]. 19 красавіка 2011 года, неўзабаве пасля паказу першага эпізоду, было абвешчана пра падаўжэнне серыяла на другі сезон[4]. У Расіі і СНД серыял дэманструе тэлеканал «Fox Life» з 8 верасня 2011 года[5].
Гульня тронаў | |
---|---|
Game of Thrones | |
Жанр | фэнтэзі |
Стваральнік | D. B. Weiss[d] і David Benioff[d] |
Заснавана на | Песня Лёду і Агню |
Сцэнарыст |
Дэвід Беніёф Джордж Р. Р. Марцін Д. Б. Уайс |
Рэжысёр |
Цімаці Ван Патэн Браян Кірк Дэніель Мінахан Алан Тэйлар |
У ролях |
Гары Лойд Марк Эдзі Альфі Ален Лена Хідзі Шон Бін Эсмэ Б'янка Мікалай Костэр-Вальдау Пітэр Дынклэйдж Рон Донакі Мішэль Фэйрлі |
Кампазітар | Рамін Джавадзі[1] |
Краіна |
ЗША Паўночная Ірландыя Мальта |
Мова | англійская[2] |
Колькасць сезонаў | 8 |
Колькасць серый | 70 (спіс эпізодаў) |
Вытворчасць | |
Выканаўчы прадзюсар | David Benioff[d], Carolyn Strauss[d], David Nutter[d], Miguel Sapochnik[d], D. B. Weiss[d], Джордж Рэйманд Рычард Марцін і Bernadette Caulfield[d] |
Прадзюсар |
Джо Берн Дэвід Беніёф Гайман Кейседзі |
Месца здымак | Паўночная Ірландыя, Харватыя, Ісландыя, Марока, Іспанія, Мальта, Шатландыя, ЗША, Вялікабрытанія і Канада |
Працягласць серыі | 60 хвіл. |
Студыя | HBO Entertainment[d] |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | |
На экранах | 17 красавіка 2011[3] — цяперашні час |
Фармат відэа | 1080i (HDTV) |
Спасылкі | |
hbo.com/game-of-thrones | |
IMDb | ID 0944947 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Першы тызер серыяла |
Тэлесерыял з’яўляецца адным з самых буйнабюджэтных праектаў на сучасным амерыканскім тэлебачанні і самым дарагім у жанры фэнтэзі. Паказаныя сезоны «Гульні тронаў» атрымалі высокія водгукі крытыкаў, хоць многія з іх адмоўна ставяцца да празмернасці ў серыяле крывавага гвалту і эратычных сцэн. Вакол «Гульні тронаў» узнікла вялікая фан-супольнасць. «Гульня тронаў» намінавалася на шматлікія прэстыжныя ўзнагароды, у тым ліку двойчы на прэмію «Эмі» за лепшы драматычны серыял, атрымала прэмію «Х’юга» за лепшую пастаноўку; акрамя таго, узнагароды атрымлівалі і акцёры, якія здымаліся ў тэлесерыяле — так, Пітэр Дынклэйдж, які выканаў у серыяле ролю Тырыяна Ланістэра, быў ганараваны прэміяй «Эмі» за лепшую мужчынскую ролю другога плана і прэміяй «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю другога плана.
Сюжэт заснаваны на сазе Джорджа Марціна «Песня Лёду і Агню»; кожнаму сезону супастаўляецца адна кніга гепталогіі, з якіх на гэты момант напісаны пяць.
Дзеянне кніг адбываецца на фоне палітычных інтрыг і, пазней, грамадзянскай вайны ў барацьбе за ўладу над выдуманым кантынентам Вестэрас. Роберт Баратэан, кароль Сямі Каралеўстваў, просіць свайго старога сябра Эдарда Старка стаць яго новым Правіцай — галоўным саветнікам. Эдард, падазраючы, што яго папярэднік на гэтым пасту быў забіты, прымае пасаду, каб расследаваць акалічнасці забойства і абараніць караля. У той жа час сваякі каралевы, Ланістэры, спрабуюць узяць Вестэрас пад свой поўны кантроль. Паралельна за морам апошнія прадстаўнікі раней зрынутай Баратэанам каралеўскай сям’і Таргарыеныў адшукваюць саюзнікаў, здольных вярнуць ім трон Сямі Каралеўстваў. Канфлікт паміж гэтымі і іншымі сем’ямі, у тым ліку Грэйджоямі, Талі, Арэнамі і Тырэламі, прыводзіць да вайны. Тым часам, на поўначы, абуджаецца забытае зло, якое стала легендай. Сярод вайны і палітычнай блытаніны, невялікае брацтва, Начны дазор, застаецца адзіным, што стаіць паміж светам людзей і гэтым жахам.
Пра пераклад і агучку 8 сезону серыяла 29 красавіка 2019 года паведаміл відэасэрвіс VOKA. Серыі будуць дадавацца на ўласную платформу VOKA па меры выхаду[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.