Гана
краіна ў Заходняй Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
краіна ў Заходняй Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́на (англ.: Ghana), Рэспу́бліка Га́на (англ.: Republic of Ghana) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Ранейшая назва — Залаты бераг.
| |||||
Дэвіз: «Freedom and Justice (англ.: Свабода і справядлівасць)» | |||||
Гімн: «God Bless Our Homeland Ghana» | |||||
Дата незалежнасці | 6 сакавіка 1957 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | англійская | ||||
Сталіца | Акра | ||||
Найбуйнейшы горад | Акра, Тамале, Кумасі, Балгатанга. | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | Джон Эванс Ата Мілз (John Evans Atta Mills) | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 77-я ў свеце 238 540 км² 3,5 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2020 (ацэнка)) • Шчыльнасць | ▲31 072 945[1] чал. (49 месца-я) ▲ 130,26 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2020) • На душу насельніцтва |
$▲ 72,35 млрд. (73-ы) $▲ 2 328,53 | ||||
ІРЧП (2020) | ▲ 0.611 (▲ 138-ы) | ||||
Валюта | седзі | ||||
Інтэрнэт-дамен | .gh | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GH | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GHA | ||||
Код МАК | GHA | ||||
Тэлефонны код | +233 | ||||
Часавыя паясы | +0 |
У 16 стагоддзі на Залаты бераг прыходзілася 10 % здабычы золата ў свеце, таму за валоданне ім ішло змаганне між еўрапейскімі каланіяльнымі дзяржавамі, чые купцы таксама набывалі ў краі нявольнікаў. У выніку працяглага змагання ў 1874 годзе Англія ўсталявала пратэктарат над гэтай тэрыторыяй.
У 1957 годзе краіна атрымала незалежнасць. Першы яе незалежны ўрад узначаліў Квамэ Нкрума. У 1960 годзе Нкруму абралі прэзідэнтам. У 1961 годзе Квамэ Нкрума абвясціў сябе генеральным сакратаром і пажыццёвым старшынёй «Народнай партыі Канвенту». У 1964 годзе ў краіне ўсталяваўся аднапартыйны дзяржаўны лад, а Квамэ Нкруму абвясцілі пажыццёвым прэзідэнтам. У 1966 годзе, калі Квамэ Нкрума быў з візітам у Пекіне, у Гане адбыўся вайсковы пераварот.
Да 1967 краінай кіраваў генерал-маёр Артур Анкра. Яго змяніў Аманкваа Афрыфа, які кіраваў краінай, пакуль не быў абвінавачаны ў карупцыі і зняты з пасады ў 1970. У 1979 годзе яго расстралялі разам з яшчэ двума былымі кіраўнікамі краіны: шостым — генералам Ачымпонгам і сёмым — генералам Квазі Акуфа.
У 1979 г. адбыўся чарговы вайсковы пераварот, які прывёў да ўлады Джэры Джона Роўлінгса. Роўлінгс за арганізацыю няўдалага перавароту быў прыгаворны да смяротнага пакарання. Але быў вызвалены сваімі прыхільнікамі. Агулам Джэры Роўлінгс удзельнічаў у 3 вайсковых пераваротах, два з якіх былі накіраваныя супраць дэмакратычна абранага кіраўніцтва краіны. Роўлінгс тройчы станавіўся прэзідэнтам. У 1981 годзе Джэры Роўлінгс прыйшоў да ўлады надоўга й заставаўся на пасадзе кіраўніка краіны да 2001 году.
Апошніх двух прэзідэнтаў абралі дэмакратычна. У студзені 2009 года прэзідэнтам стаў Джон Ата-Мілз[2].
У верасні 2023 года ў сталіцы краіны прайшлі антыўрадавыя пратэсты. Апазіцыя заклікала грамадзян выйсці на акцыі пратэсту ў сувязі з высокім узроўнем карупцыі, беспрацоўем і бесперапынным эканамічным крызісам. Праваабарончыя арганізацыі ў Гане абвінавацілі паліцыю ў фізічным гвалце пры разгоне маніфестацый. У маі 2023 года ўрад заключыў трохгадовую крэдытную праграму з Міжнародным валютным фондам на суму 3 мільярды долараў ЗША. Аднак апазіцыя лічыць, што ўлады зрабілі занадта мала, каб дапамагчы тым, хто з усіх сіл спрабуе звесці канцы з канцамі ва ўмовах эканамічнага спаду, які зацягнуўся[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.