дзяржаўны сцяг From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны сцяг Ганы складаецца з панафрыканскіх колераў — чырвонага, жоўтага і зялёнага. Гана як першая дзяржава, якая атрымала незалежнасць пасля другой сусветнай вайны, была заснавальніцай гэтых колераў. Многія іншыя афрыканскія краіны, якія атрымалі незалежнасць пазней, бачылі ў сцягу Ганы прыклад і выбіралі падобныя сцягі, з тым, каб выказаць панафрыканскую ідэю. Яшчэ ў XIX стагоддзі гэтыя колеры выкарыстоўваліся ў Эфіопіі — першай незалежнай афрыканскай краіне, хаця ў той час яны яшчэ не былі панафрыканскімі сімваламі.
Сцяг быў распрацаваны ганезійкай Тэадосіяй Саломе Ока і сімвалізуе наступнае: чырвоны колер нагадвае аб крыві, пралітую ў барацьбе за свабоду; жоўты сімвалізуе багацце краіны (ужо ранейшая назва каралеўства Залаты Бераг паказвала на гэта); зялёны сімвалізуе лясы і палі краіны.
Чорная пяціканцовая зорка ў сярэдзіне сцяга служыць пуцяводнай зоркай афрыканскай волі. Часта яна паказваецца няправільна: зорка павінна тычыцца як верхняй, так і ніжняй паласы. Сцяг Ганы быў афіцыйна прыняты 6 сакавіка 1957. 1 студзеня 1964 жоўтая паласа замененая белай, а 28 лютага 1966 сцяг зноў быў адноўлены ў зыходнай форме.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.