савецкі партыйны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Віта́ль Ві́ктаравіч Прышчэ́пчык (17 сакавіка 1927[1], в. Скобраўка, Менская акруга, Беларуская ССР — 29 красавіка 1983, каля Магілёва, Беларуская ССР) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, першы сакратар Магілёўскага абкама Кампартыі Беларусі (1974—1983).
Віталь Віктаравіч Прышчэпчык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Глеб Крывулін | ||||||
Пераемнік | Васіль Лявонаў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Васіль Луцкін | ||||||
Пераемнік | Анатоль Маслакоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фёдар Іваноў | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Кулагін | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне |
17 сакавіка 1927 |
||||||
Смерць |
29 красавіка 1983 (56 гадоў)
|
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
У 1952 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; у 1943—1944 гг. — у партызанскім руху.
З жніўня 1974 года — першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання, Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання, член ЦК КПБ.
29 красавіка 1983 года трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе пад Магілёвам.
Як пісаў Н. Гімельфарб у сваёй кнізе «Нататкі апальнага дырэктара»:
Увечары 29-га красавіка ён вяртаўся на машыне з Бабруйска, дзе ўручаў пераходзячы сцяг камбінату Бабруйскшына — аднаму з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны па вытворчасці аўтамабільных пакрышак. Вячэрняя дарога была спакойнай і пустыннай. Але на адным з стромкіх паваротаў, ужо пад'язджаючы да Магілёва, шафёр не справіўся з кіраваннем. Машыну вынесла на сустрэчную паласу і «Волга» на вялікай хуткасці ўрэзалася ў вялікагрузны ваенны ўсюдыход. Ад атрыманых траўмаў Прышчэпчык і яго кіроўца памерлі на месцы.
Кавалер ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трох ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.