Веліжскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Веліжскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэнне) на паўночным захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Веліж.
Веліжскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расія | ||
Статус | Муніцыпальны раён | ||
Уваходзіць у | Смаленскую вобласць | ||
Уключае | 9 муніцыпальных утварэнняў | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Веліж | ||
Дата ўтварэння | 1927 | ||
Глава муніцыпальнага ўтварэння | Самулееў Віктар Васільевіч | ||
Старшыня раённага Савета дэпутатаў | Валавяшка Тамара Мікалаеўна | ||
Насельніцтва (2010) | 12 217[1] чалавек | ||
Плошча |
1 473 км² (19-е месца) |
||
Тэлефонны код | 48132 | ||
Код аўтам. нумароў | 67 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча раёна складае 1,473 тыс. км².
Мяжуе на поўначы і паўночным захадзе з Пскоўскай і Цвярской абласцямі, на ўсходзе і паўночным усходзе з Дзямідаўскім раёнам, на захадзе з Рэспублікай Беларусь (Віцебскі раён), на поўдні з Руднянскім раёнам.
У раёне знаходзіцца найніжэйшы пункт Смаленскай вобласці (перасячэнне Дзвіной мяжы вобласці) — 140 метраў над узроўнем мора.
Па тэрыторыі раёна цячэ рака Заходняя Дзвіна. Раён мае шмат балотаў і азёраў, найбуйнейшыя балоты: Драздоўскі Мох, Лагунскі Мох, Мацюшынскі Мох; азёры: Чаплі, Рябікоўскае, Гатчынскае, Залюбішчанскае, Хаменкоўскае. Глебы ў раёне дзярнова-слаба- і сярэднепадзолістыя, у паніжэннях — дзярнова-падзоліста-глеевыя. Лясы (галоўным чынам хваёвыя і ялова-шыракалістыя, маладыя хваёвыя і драбналістыя) займаюць 49,5 % тэрыторыі.
Веліжскі раён утвораны ў 1927 у складзе Ленінградскай вобласці на тэрыторыі былога Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1929 быў перададзены ў Заходнюю вобласць, у складзе Смаленскай вобласці — з 1937. У 1963 быў далучаны да Дзямідаўскага раёна. Адноўлены — у 1965.
Насельніцтва — 13 198 чалавек (2005).
У раёне маецца 1 гарадское і 8 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы
Сельскія паселішчы
Праз тэрыторыю раёна праходзіць рэгіянальная аўтамабільная дарога Р133 Смаленск — Невель і аўтадарога Р131 Веліж — Сенькава — мяжа з Рэспублікай Беларусь (на Віцебск).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.