беларускі перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Васі́ль Сярге́евіч Сё́муха (18 студзеня 1936, хутар Ясінец (Ясенец), цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 3 лютага 2019[1]) — беларускі перакладчык, найбольш вядомы сваімі перакладамі з нямецкай мовы. Пераклаў на беларускую мову Біблію.
Васіль Сяргеевіч Сёмуха | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 2019 (83 гады) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, перакладчык Бібліі, выкладчык універсітэта |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Прэмія імя Францішка Багушэвіча |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Нарадзіўся ў сям’і лесніка. Бацька быў праваслаўным, маці — пратэстанткай[2]. Меў брата Яўгена[3]. У ліпені 1942 года бацькі былі арыштаваныя нацыстамі праз падазрэнне ў сувязі з партызанамі, быў спалены хутар. Бацькі былі расстраляныя ва ўрочышчы Слабудка, дзе агулам нацысты забілі 5000 чалавек[2]. Асірацелых братоў выхоўвала родная цётка з боку бацькі Ганна з вёскі Смаляніца.
Скончыў Пружанскую сярэднюю школу № 2. У 1959 годзе скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта імя Ламаносава.
Працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959—1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на Мінскім трактарным заводзе (1964—1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966—1967), літаратурным супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1967—1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966—1970). З 1972 года — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (з 1977). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтра. Выкладаў сусветную літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.
Памёр 3 лютага 2019 года. З Мінскага крэматорыя прах быў перавезены ў Пружаны[4]. Пахаваны на гарадскіх могілках Пружанаў, побач з дзядзькам і цёткай Ганнай, якія выхоўвалі Васіля Сёмуху пасля страты бацькоў[5]. 22 студзеня 2022 года на магіле быў адкрыты надмагільны помнік аўтарства скульптара Алеся Шацілы[6].
Дэбютаваў перакладам у 1959 г. Пераклаў з нямецкай паасобныя творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Шаміса, Мюлера, Рукерта, Гофмана, Грымельсгаўзена, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда і інш. З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю, Ежы Анжыеўскага і інш. З латышскай — Яніс Райніса, Чакса, Белшавіцу, Скуіньша, Белса, Вацыеціса і інш.
Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічаў з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опер Радзівіла «Фауст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.
Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).
Перакладаў з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, іспанскай, нарвежскай, армянскай, украінскай і іншых моў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.