Валькоўскае
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Валькоўскае возера — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі, у басейне ракі Чарапяціца (працякае праз возера), за 8 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на поўнач ад вёскі Глаты.
Валькоўскае возера | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 138,9[1] м |
Даўжыня | 4,05 км |
Шырыня | 1,12 км |
Плошча | 2,43 км² |
Аб’ём | 0,01506 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 12,13 км |
Найбольшая глыбіня | 11,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 6,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 209 км² |
Упадаюць | рака Чарапяціца |
Выцякаюць | рака Чарапяціца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 2,43 км². Даўжыня 4,05 км, найбольшая шырыня 1,12 км, даўжыня берагавой лініі 12,13 км. Найбольшая глыбіня 11,6 м, сярэдняя 6,2 м. Аб’ём вады ў возеры 15,06 млн м³. Плошча вадазбору 209 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 м, паўднёва-ўсходнія — да 10—15 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, паўднёва-заходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае. Глыбей дно возера высцілаюць іл і сапрапель (у заходнім заліве). Возера эўтрофнае, праточнае. Значна зарастае. Злучаецца на паўднёвым усходзе пратокай з возерам Чарапёцкае, на паўночным захадзе пратокай з возерам Чэрпета і ручаём з возерам Ціхае.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, язь, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.