From Wikipedia, the free encyclopedia
Вале́рый Па́ўлавіч Ваку́льчык (нар. 19 чэрвеня 1964, аг. Радастава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Брэсцкай вобласці з 2020 года. Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2012—2020). Генерал-лейтэнант (2015)[1].
Валерый Паўлавіч Вакульчык | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
альтэрн.: Валеры Вакульчык | ||||||||||
|
||||||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | |||||||||
Папярэднік | Андрэй Раўкоў | |||||||||
Пераемнік | Аляксандр Вальфовіч | |||||||||
|
||||||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
|||||||||
Папярэднік | Вадзім Зайцаў | |||||||||
Пераемнік | Іван Тэртэль | |||||||||
|
||||||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | |||||||||
Папярэднік | пасада ўтворана | |||||||||
Пераемнік | Валянцін Шаеў | |||||||||
Нараджэнне |
19 чэрвеня 1964 (60 гадоў) |
|||||||||
Адукацыя | ||||||||||
Ваенная служба | ||||||||||
Прыналежнасць | СССР і Беларусь | |||||||||
Званне |
|
|||||||||
Узнагароды |
|
Нарадзіўся ў аграгарадку Радастава на беларуска-ўкраінскім памежжы. Бацька, Павел Дзянісавіч, у 1971—1986 гадах узначальваў мясцовы калгас «Чырвоны партызан» (цяпер СПК «Радастаўскае»), меў ордэн «Знак пашаны». Маці, Марыя Аляксееўна, нарадзілася ў Аляксеевічах, працавала настаўніцай беларускай мовы, потым дырэктарам школы ў в. Ліпнікі[2][3].
Скончыў сярэднюю школу ў Радаставе, Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча (1985), Вышэйшыя курсы ваеннай контрразведкі КДБ СССР (1992), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2011).
У 1985—1991 гадах праходзіў вайсковую службу ва ўзброеных сілах СССР, у 1991—2008 гадах — у органах дзяржаўнай бяспекі. Пачынаў службовую кар’еру ў Брэсцкім памежным атрадзе.
У маі 2008 года ўзначаліў утвораны Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце. 24 кастрычніка 2011 года прызначаны першым старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[4]. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 532 ад 21 лістапада 2011 года Валерый Вакульчык увайшоў у склад Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
16 лістапада 2012 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 511 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у званні генерал-маёра[5].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[6], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[7].
У 2018 годзе Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык прадэманстраваў першы беларускі мабільны тэлефон для закрытай урадавай сувязі. Ён заўважыў, што падобныя тэлефоны ёсць толькі ў некалькіх дзяржавах, і беларускі апарат не саступае ім па якасці і нават лепш па некаторых параметрах[8].
3 верасня 2020 года вызвалены ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі і прызначаны дзяржсакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Валерый Вакульчык узначальваў Камітэт дзяржаўнай бяспекі амаль 8 гадоў і, як адзначыў тагачасны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, «ніхто да яго палавіны нават не змог вытрымаць на гэтай гарачай пасадзе. Вельмі надзейны, адданы дзяржаве і народу чалавек, старанны, прыстойны»[9].
17 верасня 2020 года прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці[10].
29 кастрычніка 2020 года вызвалены ад пасады дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь і звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. Адначасова ён быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Брэсцкай вобласці з прысваеннем першага класа дзяржаўнага служачага[11].
31 жніўня 2020 года быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[12].
2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Вакульчык трапіў у санкцыйны спіс ЕС[13][14]. Акрамя таго, Вакульчыка ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[15][16], Канада[17], Швейцарыя[18][19]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[20].
7 сакавіка 2013 года ўзначаліў грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя біятлона»[21]. Пакінуў гэтую пасаду 16 мая 2017 года[22], пасля чаго стаў старшынёй назіральнага савета Беларускай федэрацыі біятлона.
Узнагароджаны Ордэнам Айчыны III ступені (2014)[23] і 11 медалямі, у тым ліку:
Жанаты, ёсць дачка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.