падскарбі вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бенедыкт Павел Сапега (каля 1643 — 12 жніўня 1707, Берлін) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі падскарбі літоўскі (1676—1703, 1705—1707).
Бенедыкт Павел Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Benedykt Paweł Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Людвік Канстанцін Пацей (1703 — 1709) | ||||||
Папярэднік | Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн | ||||||
Пераемнік | Казімір Чартарыйскі | ||||||
Нараджэнне |
каля 1643 |
||||||
Смерць |
12 жніўня 1707[1][2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Павел Ян Сапега[2] | ||||||
Маці | Ганна Барбара з Копцяў[d][2] | ||||||
Жонка | Ізабела з Тарлаў[d][2] | ||||||
Дзеці | Міхал Юзаф, Францішак Караль, Казімір Юзаф | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1657 вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Грацы (Аўстрыя), з 1661 — у Лёвенскім універсітэце (Іспанскія Нідэрланды), у 1663—1664 падарожнічаў па Заходняй Еўропе.
З 1664 выбіраўся паслом на соймы. Вялікі падстолі літоўскі ў 1663—1665, стольнік у 1665—1670, крайчы ў 1670, падскарбі надворны ў 1670—1676, падскарбі вялікі з 1676, староста слонімскі. На элекцыйным сойме 1674 быў абраны маршалкам і садзейнічаў абранню на трон Яна III Сабескага, што спрыяла ўстанаўленню гегемоніі Сапегаў у ВКЛ.
Намагаўся сілай ліквідаваць рух сваіх праціўнікаў («рэспубліканцаў»). 15 кастрычніка 1700 года яго войска напала на атрад шляхты пад Ашмянамі і разбіла яго. У Алькеніцкай бітве 18 лістапада 1700 года яго армія разбіта, паранены, ён уцёк у Курляндыю. У сакавіку 1702 перайшоў на бок шведскага караля Карла XII і ўдзельнічаў у яго кампаніі ў Польшчы. На сойме 1703 пазбаўлены сваіх пасад і тытулаў. Удзельнічаў у Варшаўскай канфедэрацыі 1704, якая дэтранізавала Аўгуста II. Новы кароль Станіслаў Ляшчынскі ў 1705 вярнуў яму пасаду падскарбія вялікага. Далучыўся да войска Ляшчынскага, з якім удзельнічаў у паходзе на Беларусь у 1706, потым у маршы шведскай арміі ў Саксонію.
Быў сынам Паўла Яна Сапегі і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць. Меў братоў Казіміра Яна, Францішка Стэфана і Леана Базыля. Ажаніўся ў 1668 з Ізабелай Тарла (памерла пасля 1704), меў з ёй дзяцей:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.