From Wikipedia, the free encyclopedia
Арына (Ірына Паўлаўна) Глінская (21 снежня 1909 (3 студзеня 1910), Мсціслаў, Магілёўская губерня — 7 лютага 1997, Санкт-Пецярбург) — беларуская пісьменніца, савецкая спецыялістка ў галіне педагогікі.
Арына Глінская | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 снежня 1909 (3 студзеня 1910) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лютага 1997 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзілася 21 снежня 1909 (3 студзеня 1910)[1] года ў горадзе Мсціславе ў сям’і настаўнікаў[2].
Скончыла ў 1926 годзе Магілёўскі педагагічны тэхнікум, у 1930 годзе манументальнае аддзяленне Вышэйшага мастацка-тэхнічнага інстытута ў Ленінградзе. У 1930—1935 гг. працавала асістэнтам у Ленінградскім інстытуце інжынераў камунальнага будаўніцтва па кафедры «Уводзіны ў архітэктурнае праектаванне і архітэктурная графіка», у 1935—1938 гг. праекціроўшчыкам у Архітэктурна-планіровачным упраўленні Ленгарвыканкама, у 1938—1941 гг. кіраўніком групы малых формаў архітэктуры і афарбоўкі фасадаў[2].
У ліпені 1941 года з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшла на фронт. Служыла радавым 28-га асобнага стралковага батальёна. З 1943 г. працавала ў франтавым друку, была карэспандэнтам-арганізатарам газеты «Боевой сигнал». У 1945 і 1946 гг. знаходзілася за мяжой у складзе войскаў І Беларускага фронту[2].
У 1946 г. пасля дэмабілізацыі паступіла ў аспірантуру на кафедру мастацтваў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце імя Жданава. У 1950 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развіццё галандскага рэалістычнага жанравага жывапісу ў першай чвэрці XVII ст.», атрымала ступень кандыдата мастацтвазнаўства. Працавала ў 1949—1951 гг. асістэнтам у гэтай навучальнай установе, у 1951—1952 гг. у Інстытуце імя Рэпіна і па сумяшчальніцтве ў Інстытуце інжынераў будаўніцтва на архітэктурным факультэце. Пазней была старшым навуковым супрацоўнікам метадычнага аддзела Навукова-асветніцкага аддзела Эрмітажа. У 1953—1973 гг. працавала ў Ленінградскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. І. Герцэна на пасадзе старшага выкладчыка, потым дацэнта, кіравала секцыяй малявання. У 1973 г. абараніла доктарскую дысертацыю па педагогіцы на тэму «Фармаванне спосабаў авалодання прасторавай інфармацыяй на плоскасці ў малодшых школьнікаў (На аснове даследавання прыёмаў перадачы прасторы ў выяўленчай дзейнасці)»[2].
Сябра Саюза савецкіх архітэктараў з 1933 года[2].
Памерла 7 лютага 1997 года[3]. Пахавана на Паўночных могілках у Санкт-Пецярбургу[2].
Узнагароджана медалямі «За адвагу» (1943), «За абарону Ленінграда» (1943), «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй»[2].
У друку выступала з вершамі і прозай з 1926 г. Вершы і апавяданні публікавала ў газеце «Камуніст», альманаху «Уздым» (1926, 1928). Жывучы ў Ленінградзе, перайшла на рускую мову, апавяданні публікавала ў часопісах «Знамя», «Звезда» і іншых выданнях. Аўтарка п’есы «Дорога жизни» (1957), аповесці «Смирно, сердце!» (1965), шэрагу дапаможнікаў па методыцы выкладання выяўленчага мастацтва («Как рисовать фигуру человека» і інш.)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.