From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр фон Гу́мбальт (ням.: Friedrich Wilhelm Heinrich Alexander Freiherr von Humboldt; 14 верасня 1769, Берлін — 6 мая 1859, Берлін) — нямецкі вучоны-энцыклапедыст, фізік, метэаролаг, географ, батанік, заолог і падарожнік, малодшы брат вучонага Вільгельма фон Гумбальта.
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Humb.». Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Humboldt».
|
Вучыўся ва ун-тах Франкфурта-на-Одэры, Гётынгена, у Гамбургскай гандлёвай і Фрайбергскай горнай акадэміях (1787—92). У 1799—1804 з французскім батанікам Э. Банпланам даследаваў Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, у 1829 ажыццявіў паездку на Урал, Алтай і Каспійскае мора. У працы «Космас» зрабіў спробу падсумаваць усе веды пра Сусвет і прыроду Зямлі.
Яго творы значна паўплывалі на развіццё прыродазнаўства. Адзін з заснавальнікаў геаграфіі раслін, краіна- і ландшафтазнаўства, геаграфіі раслін.
Імем Гумбальта названы хрыбты ў Цэнтральнай Азіі і Паўночнай Амерыцы, гара на в-ве Новая Каледонія, ледавік у Грэнландыі, акіянскае цячэнне каля берагоў Перу, шэраг раслін, мінерал (гумбальтыт), кратар на Месяцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.