Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альберт Кацярынавіч Кавас (12 снежня 1800, Санкт-Пецярбург — 22 мая 1863, Пецяргоф) — італьянскі і расійскі архітэктар, будаўнік тэатраў, акадэмік архітэктуры (1846).
Альберт Кацярынавіч Кавас | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 снежня 1800 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 1863[1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Бацька | Catterino Cavos[d] |
Маці | Camilla Baglioni[d][2] |
Дзеці | Caesar Cavos[d], Camilla Cavos[d] і Q130543569? |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург, Масква |
Архітэктурны стыль | позні класіцызм, эклектыка |
Найважнейшыя пабудовы | Марыінскі тэатр у Санкт-Пецярбургу |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альберта (Альберт) Кавас нарадзіўся ў Пецярбургу, скончыў матэматычнае аддзяленне універсітэта ў Падуі. Вярнуўшыся ў Расію ў 1829 годзе, быў накіраваны ў дапамогу К. І. Росі.
12 ліпеня 1830 года А. К. Кавас стаў архітэктарам Пажаскага корпуса; у 1832 годзе заняў пасады архітэктара Таварыства высакародных дзяўчын і Екацярынінскага вучылішча; у 1834 — архітэктара Паштовага ведамства, у 1838 — архітэктара Дэпартамента дзяржаўнай маёмасці. Акрамя таго, выконваў прыватныя заказы, напрыклад, аздабляў фасад дома Пашкова.
Самай вядомай яго працай у Пецярбургу стаў Марыінскі тэатр, пабудаваны ў 1860 годзе. У 1853—1856 гадах Кавас кіраваў аднаўленнем маскоўскага Вялікага тэатра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.