Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі створана ў 1963 годзе шляхам падзелу Аддзялення фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук АН БССР. Да 1987 года — Аддзяленне фізіка-матэматычных навук. Выконвае і каардынуе комплекс даследаванняў па прыярытэтных навуковых напрамках, распрацаваных з улікам тэндэнцый развіцця сусветнай навукі, наяўнага навукова-тэхнічнага патэнцыялу і патрэб народнай гаспадаркі краіны. У арганізацыях Аддзялення працуюць каля 1310 чалавек, у тым ліку 860 даследчыкаў. Сярод іх — 82 дактары навук і 212 кандыдатаў навук.
Сучасны склад
- Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»
- Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі
- Рэспубліканскае навукова-вытворчае прадпрыемства «Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій»
- Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі
- Інстытут матэматыкі НАН Беларусі
- Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі
- Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый
- Навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы»
- Мінскі НДІ радыёматэрыялаў [1]
Напрамкі дзейнасці
- Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні:
- лазерная фізіка, нелінейная і квантавая оптыка, фатоніка атамна-малекулярных сістэм, уключаючы нанаструктуры і метаматэрыялы, метралагічнае забеспячэнне лазерна-аптычнай тэхнікі, фізіка плазмы, мікра-, опта- і нанаэлектроніка, фізіка элементарных часціц і фундаментальных узаемадзеянняў;
- алгебра, геаметрыя і тэорыя лікаў, дыферэнцыяльныя ўраўненні і працэсы кіравання, функцыянальны аналіз, вылічальная і дыскрэтная матэматыка, імавернасна-статыстычны аналіз і тэорыя выпадковых працэсаў;
- матэматычная кібернетыка, камп’ютарнае мадэляванне, апрацоўка малюнкаў і маўленчых сігналаў, cуперкамп’ютарныя і грыд тэхналогіі, біяінфарматыка і медыцынская інфарматыка, геаінфармацыйныя сістэмы і інфармацыйна-касмічныя тэхналогіі, лічбавая картаграфія.
- Распрацоўка і стварэнне тэхнічных сродкаў і прылад, апаратна-праграмных комплексаў і тэхналогій у галінах:
- лазерна-аптычнай тэхнікі, фотатэрапіі, аптычнай дыягностыкі, паўправадніковых гетэраструктур, сонечных элементаў, святлодыёднай асвятляльнай апаратуры, ЗВЧ-оптаэлектронікі, тэхнікі спецыяльнага прызначэння;
- сістэм дыстанцыйнага зандавання Зямлі і геаінфармацыйных сістэм, тэлемедыцыны, суперкамп’ютараў, інтэграваных сістэм і інфармацыйных тэхналогій падтрымкі жыццёвага цыкла вырабаў, аўтаматызаванага праектавання, бібліятэчных сістэм, робататэхнікі, RFID-тэхналогій.
- Навукова-метадычнае забеспячэнне развіцця працэсаў інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Каардынацыя касмічных даследаванняў і распрацовак у краіне. Каардынацыя работ па мадэрнізацыі сістэмы электраасвятлення Рэспублікі Беларусь на аснове прымянення энергаэфектыўных крыніц святла. Метадычнае забеспячэнне стварэння і функцыянавання інфармацыйных рэсурсаў аб таварах (прадукцыі), іх аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, а таксама забеспячэнні электроннага дакументаабароту ў тавараправодных сетках Рэспублікі Беларусь[2].
- Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне сучаснай матэматыкі, фізікі і інфарматыкі для Рэспублікі Беларусь.
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Акадэмікі-сакратары Аддзялення
- Фёдар Іванавіч Фёдараў — 1963—1987
- Уладзімір Архіпавіч Лабуноў — 1987—1989
- Леанід Іванавіч Кісялеўскі — 1990—1991
- Анатоль Мікалаевіч Рубінаў — в.а., 1991—1992[3]
- Віктар Сямёнавіч Буракоў — 1992—1997
- Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч — 1997—2002
- Мікалай Станіслававіч Казак — 2002—2004
- Сяргей Уладзіміравіч Абламейка — 2005—2012
- Іван Васільевіч Гайшун — 2012—2014
- Валянцін Антонавіч Арловіч — 2014—2022
- Аляксандр Генадзевіч Шумілін — з 2022[4]
Зноскі
- Справаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1992 годзе. — Мінск, 1993. — С. 131.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.