Аляксандр Генадзевіч Шумілін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр Гена́дзевіч Шумі́лін (нар. 16 мая 1971, Куроўшчына, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2013—2021). Доктар эканамічных навук (2016)[1], дацэнт.
Аляксандр Шумілін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Ігар Войтаў | ||||||
Пераемнік | Сяргей Шлычкоў | ||||||
Нараджэнне |
16 мая 1971 (53 гады) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (2016) | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
Нарадзіўся 16 мая 1971 года[2] ў в. Куроўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію[3].
У ліпені — снежні 1993 года працаваў інжынерам кафедры Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.
У 1993—1996 гадах — аспірант Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.
Са студзеня 1997 года па 2008 год — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедрай Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У кастрычніку — лістападзе 2008 года — прарэктар па навучальнай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У 2008—2010 гадах — галоўны саветнік упраўлення навукі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У верасні 2010 года — чэрвені 2011 года — прафесар кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У чэрвені 2011 года — снежні 2012 года — загадчык кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2012 года па кастрычнік 2013 года — дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду.
З 15 кастрычніка 2013 года[4] па 21 снежня 2021 года працаваў старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[5], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[6].
У студзені 2022 года прызначаны акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі.[7]
Узнагароды
- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)[8].
Зноскі
- Шумилин Александр Геннадьевич (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт камітэта па навуцы і тэхналогіях. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 31 мая 2015.
- Шумілін Аляксандр Генадзьевіч . БЕЛТА.(недаступная спасылка)
- Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы (руск.) (15 кастрычніка 2013).
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.