From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігнацій Навумавіч Грана́т (31 ліпеня (12 жніўня) 1863, Магілёў — 29 снежня 1941, Масква) — расійскі выдавец, заснавальнік (разам са старэйшым братам Аляксандрам Навумавічам) знакамітага выдавецтва «Гранат».
Ігнацій Навумавіч Гранат | |
---|---|
руск.: Игнатий Наумович Гранат | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Идель Нахимович Гранат |
Род дзейнасці | выдавец, эканаміст, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 31 ліпеня (12 жніўня) 1863 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 1941 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Бацька | Навум Ківавіч Гранат[d] |
Альма-матар |
Нарадзіўся ў сям’і адэскага купца Навума (Нахіма Ківавіча Граната. Скончыў юрыдычны факультэт МДУ, затым быў там жа прафесарам палітычнай эканоміі. Аўтар шэрагу ўласных кніг палітэканамічнага і юрыдычнага кірунку — напрыклад, «Да пытання аб абеззямельванні сялянства ў Англіі» (1908).
Браты Гранат былі не толькі выдаўцамі, але і рэдактарамі выпусканых кніг. У 1891—1903 гг. выйшлі першыя 6 выданняў у 8-9 тамах, у 1910—1948 гг. — 7-е перапрацаванае выданне ў 58 тамах, у 1917—1948 гг. — тамы 34-58. Выдаючы «Энцыклапедычны слоўнік Гранат», спрыялі непасрэдны стварэнню расійскіх энцыклапедый, і ўскосна пазней — савецкіх. У 1908 годзе з імі супрацоўнічаў У. І. Ленін.[1]
І. Н. Гранат пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.