Канадскі рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Three Days Grace (літаральна з англ. — «Тры дні мілаты») — канадскі рок-гурт, які выконвае альтэрнатыўны метал і постгранж. Быў сфарміраваны пад назвай Groundswell ў Норвудзе, Антарыё, Канада ў 1992 годзе. У 1997 годзе калектыў у складзе гітарыста і вакаліста Адама Ганцье, барабаншчыка Ніла Сандэрсана і басіста Брэда Уолста змяніў назву на цяперашняю.
Three Days Grace | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | пост-гранж[d] і альтэрнатыўны рок |
Краіны | |
Адкуль | Asphodel-Norwood[d] |
Лэйблы | Jive Records[d] і RCA Records |
Склад | |
threedaysgrace.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З моманту заключэння кантракта з Jive Records, Three Days Grace выпусцілі альбомы Three Days Grace у 2003 і One-X у 2006 годзе, якія атрымалі плацінавы і двайны плацінавы статусы адпаведна. У 2007 годзе гурт быў прызнаны найлепшым рок-калектывам паводле версіі часопіса Billboard, акрамя гэтага заняўшы 4 месца ў спісе самых ратыяваных гуртоў у Канадзе. Трэці альбом Life Starts Now пабачыў свет 22 верасня 2009 года. Да 2022 года гурт запісаў сем студыйных альбомаў, апошнім з якіх з’яўляецца Explosions, які выйшаў 6 мая 2022 года.
21 снежня 2012 фронтмэн Адам Ганцье пакінуў калектыў і пачаў сольную дзейнасць. Яго месца заняў брат бас-гітарыста Брэда Уолста, заснавальнік My Darkest Days Мэт Уолст, які ў 2013 годзе далучыўся да Three Days Grace на час канцэртнага тура, а 28 сакавіка 2014 года стаў паўнавартасным удзельнікам гурта[1][2].
Гурт Groundswell быў сфарміраваны ў 1992 годзе, у Норвудзе, Антарыё, пяццю школьнікамі: Адамам Ганцье (англ.: Adam Gontier), Брэдам Уолстам (англ.: Brad Walst), Нілам Сандэрсанам (англ.: Neil Sanderson), Джо Грантам (англ.: Joe Grant) і Філам Кроўі (англ.: Phil Crowe)[3].
Пад гэтай назвай гурт выпусціў альбом Wave of Popular Feeling (1995). Пасля гэтага, Філ і Джо перасталі хадзіць на рэпетыцыі. У 1997 годзе, пасля двухгадовага перапынку ў дзейнасці, гурт быў адноўлены пад новай назвай Three Days Grace, а ў яго складзе засталося толькі трыа — Ганцье, Сандэрсан і Уолст[4]. Тлумачачы значэнне назвы Three Days Grace, Адам Ганцье казаў: «Яно кажа пра пачуццё неадкладнасці. Час плаціць па даўгах. Калі б у вас было тры дні, каб змяніць нешта ў вашым жыцці, або калі б вы хацелі змяніць нешта ў сваім жыцці, хапіла б вам трох дзён?».
Перабраўшыся ў Таронта, музыканты пры дапамозе свайго ранейшага менеджара пазнаёміліся з прадзюсерам Гэвінам Браўнам (англ.: Gavin Brown), якія раней працаваў з Billy Talent, The Tea Party і інш. Гурт прадставіў яму ўвесь матэрыял, які быў складзены з моманту фарміравання калектыву. Браўн адразу заўважыў талент гурта, назваўшы іх «залатымі самародкамі»[5]. Такім чынам, з падтрымкай прадзюсара, Three Days Grace запісала дэмаальбом, які быў адпраўлены лэйблу EMI Music Publishing Canada. Гурт прэзентаваў песню «I Hate Everything About You», якая выклікала непадробную цікавасць адразу ў некалькіх лэйблаў гуказапісу[5]. Такім чынам быў падпісаны кантракт з Jive Records[3].
Адразу пасля заключэння кантракта гурт адправіўся ў студыю Long View Farm (Норт Брукфілд, штат Масачусетс), і пры ўдзеле Гэйвіна Браўна прыступіла да працы над дэбютным альбомам[5]. Таксама Three Days Grace запісваліся ў Bearsville Studios ў Нью-Ёрку, дзе і быў скончаны альбом. Пласцінка выйшла пад назвай Three Days Grace 22 ліпеня 2003 года.
У крытыкаў дыск атрымаў станоўчыя водгукі: Дэйв Дарэй з IGN сказаў пра альбом «Памылкі? Не так шмат»[6], у Allmusic заявілі, што «творчасць гурта незабыўная, у адрозненне ад іншых выканаўцаў альт-металу». Крытыцы падвергнулася аднастайнасць гучання гурта: «Three Days Grace — пэўна адзін з самых альтэрнатыўных даступных гуртоў 2000-х, але ім не хапае выразнасці»[7].
Першы сінгл «I Hate Everything About You» атрымаў важкую падтрымку канадскіх радыёстанцый, якія спецыялізуюцца на альтэрнатыўным року, і стаў сапраўдным выбухам у свеце альтэрнатыўнай музыкі. Песня дабралася да 55 месца ў Billboard Hot 100[8], да 2 у Billboard Alternative Songs[9].
Альбом Three Days Grace дасягнуў дзевятай пазіцыі ў канадскім чарце і 69-й-у <i id="mwcA">Billboard</i> 200[10], а ў снежні 2004 года пласцінка атрымала залаты статус па сертыфікацыі RIAA[11] і двайны плацінавы статус па CRIA.
Другі сінгл, «Just Like You», падарыў камандзе яшчэ адно першае месца ў Канадзе, акрамя гэтага узначаліўшы Billboard Alternative Songs[9], зноў дабраўшыся да 55 пазіцыі ў Billboard Hot 100[8]. Наступным выпушчаным сінглам стала песня «Home».
Пасля прыходу ў склад гурта гітарыста Бары Стока (Barry Stock) у канцы 2003 года Three Days Grace адправіліся ў гастрольны тур, выступаючы як у якасці суправаджаючага складу знакамітых калегаў, так і ў якасці хэдлайнераў.
Пасля заканчэння турнэ ў падтрымку першага альбома, гурт стаяў перад фактам, што яны не могуць працягваць паўнавартасную музычную дзейнасць, у сувязі з развіццём залежнасці Адама ад наркатычных рэчываў. Так у 2005 годзе Адам, пры падтрымцы сям’і, сяброў і астатніх удзельнікаў гурта, лёг на абследаванне ў «Цэнтр па праблемах наркаманіі і псіхічнага здароўя» у горадзе Таронта. Падчас лячэння Адам напісаў мноства лірычных песень з наступнага альбома. У іх ён апісваў сваё псіхалагічны стан і перажыванні. Пасля завяршэння паспяховага лячэння ў цэнтры, гурт вырашыў перабрацца ў ціхае і спакойнае месца для запісу альбома. Гэтым месцам быў абраны катэдж у Паўночным Антарыё. Тры месяцы працы ўвянчаліся завяршэннем запісу новага альбома. Адам адзначаў у інтэрв’ю 2006 года, што гэты альбом з’яўляецца больш асабістым для яго, чым папярэднія працы, з прычыны абставінаў, якія ахоплівалі апошнія два гады яго жыцця[12].
У чэрвені 2006 года музыкі Three Days Grace прадставілі свой чарговы альбом One-X, які стаў дэбютам для новага ўдзельніка гурта — другога гітарыста Бары Стока. Альбом дэбютаваў у Billboard 200 з 5-га радка. У першы тыдзень продажаў разышлося 78 тысяч копій, а за ўвесь час продажаў у свеце больш за 6 мільёнаў. Альбом уключаў у сябе наступныя сінглы: «Animal I Have Become», «Pain», «Never Too Late», «Riot». Песні «Pain» атрымалася пабіць поспех «I Hate Everything About You» і «Just Like You» дасягнуўшы 44-га радка ў Billboard Hot 100. У падтрымку пласцінкі каманда здзейсніла шэраг канцэртных выступленняў сумесна з ужо вядомымі калектывамі — Staind, Hoobastank, Nickelback, Breaking Benjamin, Seether, Red і Skillet. У 2007 годзе Three Days Grace занялі першае месца ў катэгорыі «Top Mainstream Rock Artist» па версіі часопіса Billboard[13].
З сакавіка па жнівень 2008 года і са студзеня па красавік 2009 года, Three Days Grace запісвалі свой трэці студыйны альбом, працуючы ў студыі The Warehouse Studio ў Ванкуверы, Брытанскай Калумбіі і Лос-Анджэлесе. Праца над альбомам вялася сумесна з музычным прадзюсарам Говардам Бенсам, які працаваў таксама з іх папярэднімі працамі[14].
22 верасня 2009 года выйшаў трэці студыйны альбом — Life Starts Now, які прадставіў гурт у новым гучанні, стылі і вобразах. Крытыкі, а таксама самі ўдзельнікі гурта адзначылі, што альбом з’яўляецца адступленнем ад жорсткіх тонаў пост-гранжу, песні спяваюцца больш лірычнымі. Альбом дэбютаваў на трэцім месцы Billboard 200, што з’яўляецца самым высокім месцам у гісторыі Three Days Grace. Было прададзена 79 тысяч копій у першы тыдзень пасля рэлізу. Альбом сустрэлі змешаныя водгукі. Бэн Рэйнер з Toronto Star адмоўна адгукнуўся пра альбом, заявіўшы, што «альбом не мае ўласнага гуку, а толькі вагаецца дзесьці паміж Linkin Park і Nickelback»[15]. Па словах Джэймса Крыстафера, які даў альбому тры з пяці зорак, Life Starts Now працягвае тэму One-X пра асабістыя перажыванні Адама, але з «намёкам на прамяні святла»[16]. Больш жорсткія водгукі гурт атрымаў ад Бэна Чайкоўскі, які апісаў альбом як «сумны, мяккі, банальны, стомлены»[17].
Першы сінгл альбома «Break» выйшаў 1 верасня 2009 года. 28 красавіка 2010 года выйшаў кліп на песню «The Good Life». З 2009 па 2011 гурт знаходзіцца ў турах з рознымі папулярнымі выканаўцамі.
7 кастрычніка 2011 года RCA Music Group абвясцілі аб роспуску Jive Records, Arista Records і J Records і пераводзе музычных калектываў, якія супрацоўнічалі з гэтымі студыямі, на RCA Records, у тым ліку і Three Days Grace[18][19].
5 чэрвеня 2012 года, у 9:00 адбыўся транзіт Венеры, пасля чаго гурт абвясціў, што новы альбом, выхад якога намечаны на 2 кастрычніка 2012 года, будзе названы Transit of Venus[20]. 5 кастрычніка выйшаў відэакліп на першы сінгл з альбома — «Chalk Outline»[21].
10 студзеня ўдзельнікі гурта атрымалі ліст ад Адама Ганцье, што ён сыходзіць з гурта. Па афіцыйных дадзеных прычынай паслужылі праблемы са здароўем. На час будучага тура вакалістам стане Мэт Уолст, вакаліст гурта My Darkest Days і брат Брэда Уолста.
У 2013 Three Days Grace пачалі сумесны тур з Shinedown і P.O.D.[22]. 22 мая 2013 года было апублікавана, што Мэт Уолст вярнуўся ў My Darkest Days для запісу трэцяга студыйнага альбома, але ён працягне гастраляваць з Three Days Grace да жніўня 2013 года[23]. Падчас інтэрв’ю з 99.9 KISW у Сіэтле, Ніл Сандэрсан пацвердзіў, што ў цяперашні час яны працуюць над новым альбомам, і ўжо палову яны запісалі[24].
28 сакавіка 2014 года было абвешчана, што Мэт Уолст афіцыйна стаў вакалістам гурта[25].
26 студзеня 2015 года Three Days Grace анансавалі пяты альбом пад назвай Human[26]. Рэліз альбома адбыўся 31 сакавіка 2015 года. Тры сінглы, «I am Machine», «Painkiller» і «Human Race», былі выпушчаны раней. 14 мая 2015 года выйшаў афіцыйны кліп на сінгл «Human Race». Таксама ў лістападзе гэтага ж года быў выпушчаны сінгл «Fallen Angel». У гэтым месяцы Three Days Grace гастралявалі па Канадзе[27], іх падтрымлівалі Halestorm[28]. На пачатку 2016 года гурт гастраляваў па Еўропе і Расіі[29], а 18 лістапада 2016 года выпусціў кавер на песню Phantogram «You Don’t Get Me High Anymore[30]».
Гурт пачаў запісваць свой шосты студыйны альбом, Outsider, у ліпені 2017 года[31], выпусціўшы «The Mountain» у якасці першага сінгла 25 студзеня 2018 года з суправаджаючым музычным відэа[32]. Песня дасягнула піка пад нумарам 1 у чарце Billboard Mainstream Rock у сакавіку 2018 года і стала 13-й па ліку песняй Three Days Grace у чарце[33].Альбом выйшаў 9 сакавіка 2018 года[34]. 12 чэрвеня «Infra-Red» выйшаў у якасці другога сінгла гурта з альбома[35]. «Infra-Red» дасягнуў пікавай пазіцыі пад № 1 у чарце Billboard Rock Main Songs, і гэта іх 14-ы сінгл № 1. Гэтым дасягненнем гурт пабіў дваццацігадовы рэкорд Van Halen у рэйтынгу[36]. 22 ліпеня 2020 года гурт выпусціў кавер на песню Гацье «Somebody That I Used to Know»[37].
29 лістапада 2021 года гурт выпусціў сінгл «So Called Life». Тады ж стала вядома, што альбом Explosions выйдзе 6 мая 2022 года[38].
17 лютага 2022 года на ютуб-канале гурта з’явілася лірык-відэа на англійскай «Neurotic»[39][40] з сёмага студыйнага альбома Explosions. Вокладка сінгла пры гэтым супадала з вокладкай альбома.
Three Days Grace шмат разоў былі намінаваны і ўзнагароджаны за свае музычныя поспехі. Сінгл «I Hate Everything About You» быў намінаваны ў катэгорыі «Лепшае рок-відэа» і «Выбар глядацкіх сімпатый: Любімы Канадскі гурт» у 2004 годзе музычным каналам MuchMusic[41]. У 2007 годзе, па версіі чартаў Mediabase, гурт быў прызнаны вядучым музычным калектывам сярод усіх жанраў рока ў Канадзе і ЗША, а часопіс Billboard назваў іх найлепшым рок-выканаўцам года. Чатыры разы Three Days Grace былі намінаваныя на прэмію Юна. У 2004 годзе былі намінаваныя як новы гурт года. У 2007 годзе былі намінаваны як лепшы гурт года, а альбом One-X быў намінаваны ў катэгорыі «альбом года». Першы сінгл альбома One-X, «Animal I Have Become», быў прызнаны самай папулярнай рок-песняй 2006 года, і перамог у намінацыі «папулярная рок-песня на радыё» часопіса Mediabase. Трэк «Never Too Late» быў намінаваны на «Лепшы відэакліп» і «Лепшы рок-відэакліп», а сінгл «Pain» — на «Лепшы інтэрнацыянальны відэакліп». Таксама ён паўторна выйграў у намінацыі «Выбар глядацкіх сімпатый: любімы Канадскі гурт» каналам MuchMusic у 2007 годзе[42].
У 2010 годзе альбом Life Starts Now быў намінаваны на «Лепшы рок-альбом» на цырымоніі Juno, але прайграў дыску Billy Talent III. У 2010 сінгл «Break» быў намінаваны за «Найбольш якасны відэакліп» і «Лепшы рок-відэакліп» на фестывалі MuchMusic Video Awards. На Fuse TV «Break» быў намінаваны ў катэгорыі «Лепшы сінгл», а альбом Life Starts Now выйграў у катэгорыі «Лепшы альбом» на Casby Awards[43].
У асноўным гурт Three Days Grace выконвае песні ў такіх кірунках, як постгранж[44][45], альтэрнатыўны рок[45][46][47], альтэрнатыўны метал[48], хард-рок[49][50] і ню-метал[51][52]. У альбоме Transit of Venus прысутнічаюць элементы электроннай музыкі[53].
У фільме «Суперзорка» калектыў выконвае дзве кампазіцыі: фрагмент з «Home» і «Are You Ready». У фільме «Пярэваратні» таксама гучыць песня «Are You Ready». Калектыў таксама з’явіўся ў серыяле «Гаворачая з прывідамі» у 2009, дзе яны на канцэрце выконваюць песню «Pain». У канцы 16 серыі 8 сезону серыяла «Таямніцы Смолвіля» гучыць песня «I Don’t Care», якую Адам выконвае разам з фінскім гуртом Apocalyptica.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.