From Wikipedia, the free encyclopedia
P.O.D. (скарачэнне ад Payable on Death) — амерыканскі хрысціянскі рок-гурт з горада Сан-Дыега, Каліфорнія. Неаднаразова намінаваная на прэмію Грэмі[1]. Працуе ў стылях рэп-метал, ню-метал, альтэрнатыўны метал, хрысціянскі метал, дадаючы элементы рэгі.
P.O.D. | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | альтэрнатыўны метал, ню-метал, Christian metal[d], рэп-метал[d], рэп-рок і рэпкор[d] |
Краіны | |
Адкуль | Сан-Дыега |
Лэйблы | Rescue Records[d] і Atlantic Records |
Склад | |
payableondeath.com (англ.) payableondeath.com |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва гурта — абрэвіятура ад «Payable On Death» («Выплата ў выпадку смерці»). «Payable on Death» — гэта банкаўскі тэрмін, але гурт метафарычна пераносіць яго на вобраз Ісуса Хрыста, які адкупіў грахі ўсяго чалавецтва[2]. Альбомы P.O.D. былі прададзеныя ў агульнай складанасці ў колькасці больш за 13 мільёнаў копій па ўсім свеце[3].
Гурт выпусціў 4 незалежныя альбомы — Snuff The Punk у 1994, Brown у 1996, Live у 1997 і The Warriors EP у 1999 годзе. Яны былі запісаныя на лэйбле «Rescue Records», які належаў бацьку бубнача[4].
У 1999 годзе гурт падпісвае кантракт з Atlantic Records[5]. У 1999 годзе гурт выпускае свой дэбютны альбом The Fundamental Elements Of Southtown. Прадзюсарам альбома стаў Говард Бэнсан (Howard Benson)[6]. Самымі яркімі хітамі сталі «Southtown» і «Rock The Party» («Off the Hook»). Другі ж стаў адным з самых папулярных клубных хітоў таго года.
У 2000 годзе P.O.D. трапілі ў спіс «Людзей Года» («People of the Year») часопіса «Rolling Stone», а іх альбом стаў плацінавым. Другім па ліку стаў альбом Satellite. Ён з’явіўся на свет вясной 2001 года. Першы сінгл з альбома, «Alive», з’явіўся, каб стаць адным з самых папулярных відэа года на MTV і MTV2. Папулярнасць відэа, гэтак жа як пазітыўнае пасланне песні, дапамаглі ёй заваяваць велізарную папулярнасць на радыё. Другі сінгл з альбома, Youth of the Nation, на які часткова паўплывалі школьныя перастрэлкі ў Santana High School, Columbine High School і Granite Hills High School. За тэкст да песні Соні Сандовал трапіў у «Залу славы рок-н-ролу» у пакой паэтаў, і яго васкавая фігурка знаходзіцца побач з Джымам Морысанам (The Doors) і Бобам Дыланам[7]. На гэтым пераможнае шэсце альбома не было скончана. У 2003 годзе за кампазіцыю «Portrait», гурт атрымаў яшчэ адну ўзнагароду Best Metal Performance 2003. У выніку, альбом апынуўся нават больш удалым папярэдняга рэлізу і стаў тройчы плацінавым.
Песні P.O.D. можна пачуць у такіх фільмах як «Any Given Sunday», «Ready To Rumble», «Tomb Raider 2», «Адзіночка», «Ведзьма з Блэр 2: Кніга ценяў», «Grind», «Little Nicky» і другой частцы «Матрыцы» — «The Matrix: Reloaded», а таксама ў фільме «Here Comes The Boom» (Таўстун на рынгу). На песні «School of Hard Knocks» да «Little Nicky» і «Sleeping Awake» да «Матрыцы 2» былі зняты кліпы.
18 лютага 2003 года гурт пакідае гітарыст Маркус К’юрэл і стварае гурт The Accident Experiment, яго замяніў Джэйсан Трабі[8].
Наступны альбом P.O.D. выйшаў 4 лістапада 2003 года пад імем Payable On Death. У 2006 выходзіць іх чарговы альбом, які атрымлівае назву Testify. Такія песні як «Goodbye For Now», «On The Grind» хутка сталі хітамі і ўзначалілі вышэйшыя пазіцыі большасці сусветных чартаў.
У 2006-м у гурт вярнуўся іх стары гітарыст К’юрэл[9]. Новы альбом — When Angels & Serpents Dance — выйшаў 8 красавіка 2008 года. Гэты альбом стаў больш лірычным. Таксама гурт запісаў песню «Booyaka 619» для рестлера Рэя Містэрыя.
16 красавіка 2012 выходзіць сінгл «Lost In Forever» з запланаванага альбома «Murdered Love». 10 ліпеня 2012 года, на месяц пазней запланаванай даты, гурт выпусціў абяцаны альбом. Прадзюсарам альбома стаў даволі вядомы Говард Бэнсан.
У кастрычніку 2013 года P.O.D. сумесна з Drowning Pool правялі турнэ па Расіі, Беларусі і Украіне. Сярод наведаных гарадоў былі Екацерынбург, Новасібірск, Омск, Красноярск, Санкт-Пецярбург, Мінск, Кіеў, Краснадар, Растоў-на-Доне, Воронеж і Масква[10]
4 кастрычніка 2019 года выйшаў сумесны кліп расійскага рэпера Noize MC і Соні Сандавала Chasing the horizon.
У студыі ці ў час выступаў у складзе гурта звычайна грае сесійны дыджэй, але месца асноўнага дыджэя ў гурце пакуль ні за кім не замацавана.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.