Шалфе́й цудоўны[4][5], сальвія[5] (Salvia splendens) — від кветкавых раслін з роду Шалфей (Salvia) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Расліны — шматгадовыя паўкусты, каля метра вышынёй, лісце супраціўнае парнае, у выглядзе эліпса, прыкладна 7 на 5 см. Кветкі — ярка-чырвоныя або пурпуровыя, часам з фіялетавым адценнем, па 2—6 ў кожным суквецці.
Арэал — тропікі Бразіліі. Від аддае перавагу сонечным месцам, не выносіць пахаладанняў[6].
У якасці дэкаратыўнай расліны вырошчваецца ў трапічным поясе і аранжарэях. У больш халодным поясе расліны могуць вырошчвацца як аднагадовыя. Акрамя таго, від выкарыстоўваецца ў медыцыне і кулінарыі.
Як і ў большасці відаў шалфею, у лісці і кветках утрымліваюцца псіхатропныя рэчывы, заспакаяльныя нервовую сістэму, але, насуперак распаўсюджанай думцы, іх дзеянне параўнальна слабае.
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».