Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
People (раней People Weekly) — амерыканскі штотыднёвы часопіс пра знакамітасцей, выдаецца Time Inc. Першы нумар выйшаў 4 сакавіка 1974 года. У 2006 годзе тыраж часопіса складаў 3,75 мільёнаў асобнікаў. People штогод складае спісы знакамітасцей, такія як «самыя прыгожыя людзі», «якія лепш і горш усяго апранаюцца» і «самы сексуальны мужчына».
People | |
---|---|
Арыгінальная назва |
англ.: People[1] |
Тып | штотыднёвы часопіс[d] |
Фармат | digest size[d] |
Заснавальнік | Дзік Дарэл, Мэцью Майнард |
Выдавец | Time Inc. |
Краіна | ЗША |
Галоўны рэдактар | Larry Hackett |
Заснавана | 4 сакавіка 1974 |
Тэматыка | Знакамітасці |
Мова | англійская |
Перыядычнасць | 1 нумар у тыдзень |
Галоўны офіс | |
Тыраж | 3,75 млн асобнікаў |
ISSN | 0093-7673 |
Вэб-сайт | www.people.com |
У 1998 годзе з'явілася маладзёжная версія часопіса — Teen People. Аднак 27 ліпеня 2006 года яна спыніла сваё існаванне. Прычынамі зачынення паслужылі як недахоп рэкламных прапаноў, так і высокая канкурэнцыя на рынку[2]. Апошнім нумарам стаў вераснёвы 2006 года[3], а да канца года падпісчыкі замест Teen People атрымлівалі часопіс Seventeen.
Штогод часопіс вызначае Самага сексуальнага мужчыну. Двухразовымі ўладальнікамі гэтага звання станавіліся Брэд Піт (1995, 2000), Джордж Клуні (1997, 2006) і Джоні Дэп (2003, 2009). Рычард Гір таксама быў двойчы абраны, але ў розных катэгорыях: «Sexiest Couple» (1993) і «Sexiest Man» (1999).
Год | Пераможца | Узрост | Заўвагі |
---|---|---|---|
1985-02-04 | Мел Гібсан | 29 | |
1986-01-27 | Марк Хэрман[4] | 34 | |
1987-03-30 | Гары Хэмлін | 35 | |
1988-09-12 | Джон Ф. Кенэдзі малодшы | 27 | Самае маладое пераможца. Адзіны не акцёр. 1-ы з тых часоў памерлы са спісу (1999). |
1989-12-16 | Шон Конеры | 59 | Найстарое пераможца. |
1990-07-23 | Том Круз | 28 | |
1991-07-23 | Патрык Суэйзі | 39 | Памёр у 2009 |
1992-03-16 | Нік Нолтэ | 51 | |
1993-10-19 | Рычард Гір Сіндзі Кроўфард |
44 27 |
People упершыню абраў пару Sexiest Couple |
1995-01-30 | Брэд Піт | 31 | Першая з 2-х перамог |
1996-07-29 | Дэнзел Вашынгтон | 41 | 1-ы і адзіны афраамерыканец |
1997-11-17 | Джордж Клуні | 36 | Першая з 2-х перамог |
1998-11-16 | Харысан Форд | 56 | |
1999-11-15 | Рычард Гір | 50 | 1-ы двухразовы пераможца |
2000-11-13 | Брэд Піт | 36 | Другая перамога |
2001-11-26 | Пірс Броснан | 48 | |
2002-12-02 | Бен Афлек | 30 | |
2003-12-01 | Джоні Дэп | 40 | Першая з 2-х перамог |
2004-11-29 | Джуд Лоу | 31 | |
2005-11-28 | Мэцью МакКонахі | 36 | |
2006-11-27 | Джордж Клуні | 45 | Другая перамога |
2007-11-26 | Мэт Дэйман | 37 | |
2008-11-25 | Х'ю Джэкман | 40 | |
2009-11-18 | Джоні Дэп | 46 | Другая перамога |
2010-11-17 | Раян Рэйнальдс | 34 | Першы канадзец у спісе |
2011-11-16 | Брэдлі Купер | 37 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.