From Wikipedia, the free encyclopedia
Melia azedarach — драўняная расліна, якая расце ў краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама ў Аўстраліі; від роду Melia сямейства Меліевыя. Шырока культывуецца ў трапічных і субтрапічных краінах.
Melia azedarach | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Melia azedarach L. (1753) | |||||||||||||||||
|
Від быў апісаны Карлам Лінеем па ўзорах, прывезеных яму, хутчэй за ўсё, з Сірыі. Тыпавы асобнік знаходзіцца ў Лондане[3].
Карл Ліней у якасці відавага эпітэта для лацінскай назвы віду узяў арабскую назву гэтага дрэва, якое ў сваіх працах паказваў Ібн Сіна[4].
Лістападнае дрэва 15-18 м вышынёй, з шырокай разгалістай кронай.
Лісце складанае тройчынепарнаперыстае, 25-80 см даўжынёй, складаецца з 3-12 ланцэтападобных дробназубчастых лісточкаў.
Кветкі ліловыя, сабраны ў мяцёлкі.
Плады — сакавітыя светла-жоўтыя шарападобныя касцянкі, якія застаюцца на дрэве ўсю зіму.
Расліна багата алалкоідамі; у кары змяшчаецца маргазін, у пладах — азадарын, у лісці — параізін. Насенне расліны ўтрымлівае 40-60 % тлустага алею. Яно горкае на смак, паколькі змяшчае 0,1 % горкага рэчывы — маргаспікрына.
Водны адвар кары ўжываецца як гарачкапаніжальны і супрацьгліставы сродак. Водны настой або адвар пладоў ужываецца ў выглядзе прымочкі пры праказе. Водны настой лісця валодае інсектыцыднымі ўласцівасцямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.