Remove ads
рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Indiga – беларускі музычны гурт з Мінска[2][3][4].
Indiga | |
---|---|
Жанр | альтэрнатыўны рок |
Гады | 2002-2008(?)[1] |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Лэйбл | БМАgroup |
Склад | Руся, Зміцер Дзямідаў, Зміцер Астроўскі, Уладзімір Бегер |
Іншыя праекты |
CherryVata, Akana-NHS, Šuma |
Гурт заснаваны ў 2002 годзе. Першы канцэрт музыкі далі ў 2003 годзе. Гурт з'яўляецца пераможцам «Басовішча-2003». Выступалі ў якасці гасцей на «Басовішчы-2004» і «Басовішчы-2006». Намінанты прэміі «Рок-каранацыя»[5]. У 2006 годзе Руся была ўганаравана тытулам «Рок-князёўны».[6]
Дэбютны альбом з сям'ю песнямі і адным бонус-трэкам убачыў свет у сярэдзіне лета 2004 года. Альбом быў запісаны на студыі Беластоцкага радыё «Rembrandt Studio» і займеў назву «Dni», кожны трэк сімвалізаваў адзін дзень тыдня. З тэкстамі Русе дапамагаў паэт Андрэй Хадановіч. У 2005 годзе на гурт Indiga звярнуў увагу аўстрыйскі праект «Kingdom of Illusions». Вынікам творчага сяброўства стаў сінгл «Заенька», які выйшаў у 2006 годзе. Акрамя аўстрыйскіх дыджэяў удзел у запісе прынялі Маша Васілеўская (скрыпачка гурта «Нагуаль») і Ігар Варашкевіч.
Музыканты з’явіліся на зборным канцэрце ў падтрымку выпуску серыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, N.R.M., Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года.[7]
Яшчэ ў 2007 годзе ішла актыўная праца над другім альбомам, якая, аднак, так і не была завершана.[8]
1 лістапада 2008 года ў клубе “Bronx” Руся ў якасці ўдзельніцы фальклорнага гурта Akana-NHS выступіла на прэзентацыі самотніка In Tune Hair Peace Salon, што замацавала яе ў стане вакалісткі ў новым гурце Ірэны Катвіцкай, лідара раскіданага NHS, а сам пераход адбыўся падчас конкурснага праекту «Залатая акустыка» за месяц да таго ў сувязі з працяглым творчым адпачынкам Indiga з-за ператрубацый у складзе.[9][10][11][12][13]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.