Скарачэнні і іншыя абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў назвах біялагічных таксонаў
Агульныя правілы
- Назву таксона ў рангу вышэй за від рэкамендуецца пісаць з вялікай літары.
- Раней дапушчалася напісанне відавых эпітэтаў з вялікай літары ў тым выпадку, калі яны ўтвораны ад імя ці прозвішча, але цяпер усе відавыя эпітэты пішуць з малой літары.
- Эпітэты, якімі пазначаюць культывары, пішуцца з вялікай літары (гл. cv.).
Спіс абазначэнняў
aggr.
- aggr. (скар. ад лац.: aggrego) — нефармальная група падобных відаў
anon.
- anon. (скар. ад лац.: anonymus) — аўтар невядомы
auct.
- auct. (скар. ад лац.: auctorum) — у аўтараў, у розных аўтараў
auct. pl.
- auct. pl. (скар. ад лац.: auctorum plurimorum) — у розных аўтараў
- Прыклад: у спісе таксонаў роду Сардэчнік (Leonurus) на сайце GRIN маюцца запісы:
- Leonurus sibiricus L.
- Leonurus sibiricus auct. pl. = Leonurus japonicus Houtt.
- Іх варта разумець так: правільнай варта лічыць назву, аўтарам якога з’яўляецца Карл Ліней — Leonurus sibiricus L.; назвы ж Leonurus sibiricus, у якасці аўтара якіх названы якія-небудзь іншыя асобы, з’яўляюцца няправільнымі і павінны разглядацца ў якасці сіноніма правільнай назвы Leonurus japonicus Houtt.
candidatus
- candidatus (лац.) — кандыдат, сушукальнік; у мікрабіялогіі: слова, якое ідзе перад назвай таксона і паказвае на тое, што гэты мікраарганізм пакуль не культываваны (гэта значыць тыпавыя штамы гэтага мікраарганізма яшчэ не дэпанаваны, што ў наш час з’яўляецца абавязковай умовай прызнання яго назвы)[1]
- Прыклад: Candidatus Brocadia anammoxidans Jetten et al.
cf.
- cf. (скар. ад лац.: confer) — непацверджаная ідэнтыфікацыя
- Прыклады:
- Pteridinium cf. simplex Gurich
- cf 1963. Pteridinium simplex Glaessner
comb. nov.
convar.
- convar. (скар. ад лац.: convarietas) — група разнавіднасцей
ct.
- ct. (скар. ад лац.: chemotypus) — хематып (група арганізмаў, якая вылучаецца з таксона і мае здольнасць да ўтварэння тых ці іншых хімічных рэчываў)
- Прыклад: Thymus vulgaris ct. thymol —Чабор звычайны, тымольны тып
cv.
![Thumb](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/Pieris_forest_flame_A.jpg/640px-Pieris_forest_flame_A.jpg)
Назва сорту пішацца пасля назвы таксона (роду, віда, падвіда). Выкарыстоўваецца два варыянты запісу назвы культывара: гэта назва можа аддзяляцца ад назвы таксона абазначэннем cv., а можа быць у адзіночныя двукоссі (у другім выпадку скарачэнне cv. не выкарыстоўваецца).
Прыклады запісу назвы для аднаго з сартоў піерыса японскага — Forest Flame (на фатаграфіі):
- Pieris formosa cv. Forest Flame
- Pieris formosa ‘Forest Flame’
emend.
- emend., часам em. (скар. ад лац.: emendavit) — выправіў, перарабіў[3]
- emend., часам em. (скар. ад лац.: emendatus, emendata, emendatum — выпраўлены, зменены, палепшаны) — абазначэнне, якое паказвае на тое, што граніцы таксона былі зменены без змены тыпу яго назвы; ставіцца пасля абазначэння аўтара назвы таксона ў яго першапачатковых граніц і да абазначэння аўтара, адказнага за гэтыя змены[4]
- Прыклад: Bacillus Kohn emend. Migula
et
- et (лац.) і
et al.
- et al. (скар. ад лац.: et alii) — і іншыя; абазначэнне выкарыстоўваецца для скарочанага запісу спісу аўтараў данага таксона; гэта скарачэнне шырока выкарыстоўваецца і ў іншых галінах навукі
ex
- ex (лац.) — з, у адпаведнасці з, паводле
- 1. у батаніцы выкарыстоўваецца для сувязі прозвішчаў двух аўтараў, з якіх другі сапраўды апублікаваў назву таксона, прапанаваную, але сапраўды не апублікаваную першым;
- 2. у заалогіі і бактэрыялогіі выкарыстоўваецца для сувязі прозвішчаў двух аўтараў, з якіх першы апублікаваў назву таксона, прапанаваную, але не апублікаваную другім
f.
- f., ці fil. (скар. ад лац.: filius) — сын
- Прыклад: Hook. — скарачэнне прозвішча батаніка Уільяма Джэксана Гукера; Hook.f. — скарачэнне прозвішча яго сына, батаніка Джозефа Долтана Гукера
f. sp.
- f. sp. (скар. ад лац.: forma specialis) — спецыяльная форма; у батаніку і мікалогіі: абазначэнне, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на форму паразіта (расліны, грыба), адаптаванага да спецыфічнага гаспадара; наменклатура спецыяльных формаў не рэгулюецца палажэннямі Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры
fil.
- fil. — гл. f.
hort.
- hort. (скар. ад лац.: hortulanorum) — у садоўнікаў; у батаніцы выкарыстоўваецца для пазнячэння садоўніцкага паходжання назвы
- Прыклад: Dioscorea illustrata hort. ex W.Bull — запіс пазначае, што батанік W. Bull сапраўды апублікаваў назву гэтага віду, які і да яго выкарыстоўваўся ў садаводстве
in
- in (лац.) — у; выкарыстоўваецца для сувязі прозвішчаў двух аўтараў, з якіх другі быў выдаўцом ці аўтарам усёй працы, а першы адказны за сапраўднае апублікаванне ці прыдатнасць назвы таксона
- Прыклад: Pimpinella hookeri C.B.Clarke in Hook.f. — гэта азначае, што Чарлз Бэран Кларк апублікаваў назву віду ў працы Джозефа Долтана Гукера.
incertae sedis
- incertae sedis (лац.) — нявызначанага становішча; выраз, які паказвае на тое, што становішча таксона ў сістэме няяснае
ined.
- ined. (скар. ад лац.: ineditus) — не апублікавана; пішацца пасля назвы таксона, каб паказаць, што гэта назва да гэтага моманту часу яшчэ не апублікавана
MS
- MS (скар. ад лац.: manuscriptum) — рукапіс; пішацца пасля назвы таксона, каб паказаць, што гэтая назва не была апублікавана, а згадвалася іншым чынам
nec
- nec (лац.) — і не; выкарыстоўваецца ў канструкцыі non… nec для тлумачэння, што гэты таксон не варта разумець ні ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова non, ні ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова nec (звычайна гэта адносіцца да таксанамічных амонімаў)
- Прыклад: Bartlingia Brongn. (1827) non Rchb. (1824) nec F.Muell. (1877) — запіс пазначае, што разглядаецца таксон Bartlingia, апісаны Адольфам Тэадорам Браньярам у 1827 годзе, а не таксоны, якім у 1824 і 1877 годзе адпаведна Людвіг Райхенбах і Фердынанд фон Мюлер далі тое ж імя
nom. ambig.
- nom. ambig. (скар. ад лац.: nomen ambiguum) — двухсэнсоўная назва; назва, якая рознымі аўтарамі выкарыстоўвалася для розных таксонаў
nom. cons.
- nom. cons. (скар. ад лац.: nomen conservandum)
- 1. у батаніцы: кансерваваная назва таксона; такая назва сямейства, рода ці віду, якая зацверджана ў якасці законнай і з’яўляецца прыярытэтнай у параўнанні з іншымі назвамі гэтага таксона пры тым, што яна супярэчыць аднаму ці некалькім палажэнням Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры (МКБН) (напрыклад, была незаконнай пры апублікаванні ці не мела прыярытэту); гэты ж тэрмін ужываецца да назвы, для якой быў пастаўлены пасродкам кансервацыі яго тып, напісанне або граматычны род[5]
- Прыклад: Amborellaceae Pichon, nom. cons. (1948)
- 2. у заалогіі: захаваная назва таксона; выкарыстанне такой назвы афіцыйна дазволена, нягледзячы на тое, што яна супярэчыць аднаму ці некалькім палажэнням Міжнароднага кодэкса заалагічнай наменклатуры (МКЗН)
nom. dub.
- nom. dub. (скар. ад лац.: nomen dubium) — назва сумніўная; гэтая назва мае нявызначанае ўжыванне ці з прычыны немагчымасці здавальняючай тыпіфікацыі, ці з прычыны немагчымасці ўсталяваць, да якога таксона мусіць быць аднесены наменклатурны тып гэтай назвы
nom. illeg.
- nom. illeg., ці nom. illegit. (скар. ад лац.: nomen illegitimum) — незаконная назва; назва таксона, якая не адпавядае артыкулам адпаведнага наменклатурнага кодэкса, хоць і сапраўды была апублікавана; прыкладам незаконнай назвы можа служыць амонім (назва, арфаграфічна ідэнтычная іншай, але заснаваная на іншым наменклатурным тыпе)
nom. inval.
- nom. inval. (скар. ад лац.: nomen invalidum) — несапраўдная (невалідная) назва таксона
nom. nov.
nom. nud.
- nom. nud. (скар. ад лац.: nomen nudum) — назва «голая»; назва, апублікаваная без суправаджэння адпаведным апісальным матэрыялам; таксама лічыцца несапраўднай (nom. inval.)
nom. prov.
- nom. prov. (скар. ад лац.: nomen provisorum) — папярэдняя (загадзя прапанаваная) назва таксона, сапраўднае апісанне якой адбудзецца ў будучыні
nom. rej.
- nom. rej., nom. rejic. (скар. ад лац.: nomen rejiciendum) — назва адпрэчаная; назва, выкарыстанне якога афіцыйна адпрэчана (звычайна з прычыны перавагі іншай назвы)
nom. subnud.
nom. superfl.
- nom. superfl. (скар. ад лац.: nomen superfluum) — залішняя назва; назва, заснаваная на тым жа тыпе, што і іншая раней апублікаваная сапраўдная назва; таксама лічыцца незаконнай (nom. illeg.)
nom. utique rej.
- nom. utique rej. — безумоўна адпрэчаная назва; яна сама і ўсе камбінацыі, заснаваныя на ёй, не павінны выкарыстоўвацца, нягледзячы на магчымы прыярытэт.
non
- non (лац.) — не
- 1. выкарыстоўваецца для таго, каб паказаць, у якім сэнсе не варта разумець гэтую назву (звычайна гэта адносіцца да таксанамічных амонімаў)
- Прыклад: Pfeifferella Labbe (1899) non Buchanan (1918) — запіс паказвае, што разглядаецца таксон Pfeifferella Labbe (1899), а не таксон Pfeifferella Buchanan (1918)
- 2. выкарыстоўваецца ў канструкцыі non… nec для тлумачэння, што гэты таксон не варта разумець ні ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова non, ні ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова nec
- Прыклад гл. у раздзеле nec
- 3. выкарыстоўваецца ў канструкцыі sensu… non для тлумачэння, што гэты таксон разумеецца ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова sensu, а не ў тым, што прыведзены пасля слова non
- Прыклад: гл. у раздзеле sensu.
nothof.
nothosubsp.
nothovar.
opus utique oppr.
- opus utique oppr. (скар. ад лац.: opus utique oppressa) — у батаніцы: безумоўна адпрэчаная праца; назвы таксонаў, якія змяшчаюцца ў іх, не з’яўляюцца сапраўды апублікаванымі (nom. inval.)
orth. var.
- orth. var. (скар. ад лац.: varietas orthographia ці англ.: orthographic variant) — арфаграфічны варыянт; напрыклад, няправільны варыянт напісання назвы таксона ці варыянт па правілах іншага кодэкса біялагічнай наменклатуры.
- Прыклады няправільных варыянтаў напісання назвы роду Mammillaria Haw. з сямейства Кактусавыя:
- Mamillaria F.Rchb., orth. var.
- Mammilaria Torr. & A.Gray, orth. var.
- Прыклад арфаграфічных варыянтаў, якія ўзніклі пры пераносе таксона ў іншае царства:
- Labyrinthulomycota Whittaker 1969, mycol. orth. var.
- Labyrinthista Caval.-Sm. 1989, zool. orth. var.
p. p.
- p. p. (скар. ад лац.: pro parte) — часткова; абазначэнне выкарыстоўваецца ў якасці пазначэння назваў таксонаў, якія з’яўляюцца сінонімамі ў названым сэнсе толькі часткова (у некаторых выпадках)
s. l.
- s. l. — гл. sensu lato
s. s.
- s. s. — гл. sensu stricto
s. str.
- s. str. — гл. sensu stricto
sect.
sensu
- sensu (лац.) — у сэнсе
- 1. выкарыстоўваецца для тлумачэнняў, у якім сэнсе разумеецца гэтая назва;
- 2. выкарыстоўваецца ў канструкцыі sensu… non для тлумачэння, што гэтая таксон разумеецца ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова sensu, а не ў тым, які прыведзены пасля слова non
- Прыклад: Rosa majalis Herrm. (1762) (syn. Rosa cinnamomea sensu L. 1759, non 1753) — запіс азначае, што назва Rosa cinnamomea L. (1759) з’яўляецца сінонімам правільнай назвы Rosa majalis Herrm. (1762), у той час як назва Rosa cinnamomea L. (1753) такім сінонімам не з’яўляецца.
sensu lato
- sensu lato (лац.) — у шырокім сэнсе; выраз, які дадаецца да назвы таксона з мэтай удакладніць, што аб’ём гэтага таксона разумеецца ў «шырокім» сэнсе
sensu stricto
- sensu stricto (лац.) — у вузкім сэнсе; выраз, які дадаецца да назвы таксона з мэтай удакладніць, што аб’ём гэтага таксона разумеецца ў «вузкім» сэнсе
ser.
sp.
- sp. (скар. ад лац.: species) — від; выкарыстоўваецца пасля радавой назвы і азначае, што таксон вызначаны з дакладнасцю да роду (напрыклад, у апісанні, на выяве, у каталогу, на цэнніку)
spp.
- spp. (скар. ад лац.: species) — віды; выкарыстоўваецца пасля радавой назвы
- 1. Выкарыстоўваецца ў якасці зборнага відавога эпітэта для абазначэння ўсіх таксонаў, якія ўваходзяць у род
- 2. Пры выкарыстанні ў спісе таксонаў роду: абазначае ўсе астатнія таксоны, якія ўваходзяць у гэты род, якія не ўключаны ў гэты спіс
- Прыклад: Viola spp. — асобная старонка на сайце GRIN Архівавана 20 студзеня 2009. нароўні са старонкамі іншых таксонаў, якія ўваходзяць у род Viola
ssp.
subf.
subg.
subgen.
subsect.
subser.
subsp.
- subsp. (скар. ад лац.: subspecies) — падвід; у батаніцы і бактэрыялогіі: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона (у заалагічных таксонах, што маюць ранг падвіда, выкарыстоўваецца трынаміяльная форма, якая не мае дадатковага слова)
- Прыклад: Linnaea borealis subsp. longiflora (Torr.) Hulten
subvar.
supersect.
syn.
- syn. (скар. ад лац.: synonymum) — сінонім; у скарочаным выглядзе слова выкарыстоўваецца перад назвай таксона, калі патрабуецца паказаць, што гэтая назва з’яўляецца сінонімам той назвы, якая павінна выкарыстоўвацца для дадзенага таксона; у беларускамоўнай літаратуры для той жа мэты зрэдку выкарыстоўваецца скарачэнне сін.; нярэдка гэтыя скарачэнні і назвы, якія ідуць на імі, дадаткова змяшчаюць у квадратныя дужкі.
- Прыклад: Petasites spurius [syn. Tussilago spuria]
- Гл. таксама: Базіёнім
typ. cons.
- typ. cons. (скар. ад лац.: typus conservandus) — захаваны наменклатурны тып (наменклатурны тып, які павінен быць закансерваваны); сапраўды апублікаваная назва можа быць захавана (закансервавана) у якасці правільнай для таксона, у які не ўключаны яго наменклатурны тып, толькі ў тым выпадку, калі гэта назва будзе захавана (закансервавана) з новым наменклатурным тыпам, які будзе пазначаны як typ. cons.
var.
- var. (скар. ад лац.: varietas)
()
- () прыкмета двайнога цытавання; паказвае, што мела месца змяненне сістэматычнага становішча рангу — пры гэтым скарачэнне першапачатковага аўтара ставіцца ў круглыя дужкі
- Petasites frigidus (L.) Fr. — прыклад двайнога цытавання пры перамяшчэнні віду з аднаго роду ў іншы. Карл Ліней першапачаткова змясціў гэты від у род Падбел (Tussilago) пад назвай Tussilago frigida, пазней Эліяс Магнус Фрыс аднёс гэты від да роду Белакапытнік (Petasites) і сапраўды апублікаваў новае спалучэнне.
- Populus canescens (Aiton) Sm. — прыклад двайнога цытавання пры змяненні таксанамічнага рангу. Уільям Айтан сапраўды апублікаваў назву разнавіднасці віду Populus alba — Populus alba var. canescens Aiton. Пазней Джэймс Эдвард Сміт паказаў, што гэтую разнавіднасць варта лічыць самастойным відам і сапраўды апублікаваў для яго назву Populus canescens (Aiton) Sm..
[]
- [] квадратныя дужкі
- 1. у батаніцы: выкарыстоўваюцца для ўказання прозвішча аўтара дадзенай назвы ў тым выпадку, калі назва была прысвоена таксону раней за зыходную дату (1 мая 1753)
- Прыклад: Lupinus [Tourn.] L. — запіс азначае, што назва лубіну, Lupinus, сапраўды апублікаваная Карлам Лінеем, была дадзена гэтаму роду Жазефам Пітонам дэ Турнефорам, але ён апублікаваў гэту назву да зыходнай даты
- 2. у заалогіі: выкарыстоўваюцца для ўказання прозвішча аўтара дадзенай назвы ў тым выпадку, калі назва была першапачаткова апублікавана ананімна
- 3. тэкст у квадратных дужках, які ідзе пасля назвы таксона, з’яўляецца тлумачальным: напрыклад, у такіх дужках могуць быць прыведзены яго сінонімы ці тыя таксоны, вынікам скрыжавання якіх з’яўляецца апісваны таксон
+
- + знак прышчэпкі
- 1. знак складання ставіцца перад назвай так званага прышчэпкавага гібрыда — у такога гібрыда тканкі шчэпы і прышчэпы змешваюцца, утварачы новыя парастку, якія нясуць прыкметы абодвух відаў.
- Гэта рэдкая з’ява, вядома ўсяго некалькі падобных прыкладаў:
- + Crataegomespilus (прышчэпкавы гібрыд глога-мушмула): шчэпа — мушмула германская (Mespilus germanica), прышчэпа — розныя віды глогу (Crataegus); адзін з прадстаўнікоў гэтага гібрыднага роду — + Crataegomespilus dardarii (глога-мушмула Дардара): тут у якасці прышчэпы выступае глог аднаслупковы (Crataegus monogyna);
- + Laburnocytisus (прышчэпкавы гібрыд бабоўніка-ракітнік): шчэпа — ракітнік (Cytisus), прышчэплены на бабоўнік (Laburnum).
- Гэта рэдкая з’ява, вядома ўсяго некалькі падобных прыкладаў:
- 2. знак складання паміж дзвюма назвамі таксонаў азначае вынік непалавога скрыжавання гэтых таксонаў
×
- × знак гібрыднага паходжання
&
- & гл. et
Гл. таксама
- Спіс батанікаў-сістэматыкаў
- Бінамінальная наменклатура
- Кодэксы біялагічнай наменклатуры
- Спіс лацінскіх скарачэнняў
Зноскі
- Калакуцкий Л. В. Обращение с микроорганизмами: правила писаные и неписаные(недаступная спасылка)
- МКБН (Венскі кодэкс) 2009, с. 194, 199.
- Джэфры 1980, с. 111.
- Джэфры 1980, с. 68, 111.
- МКБН (Венскі кодэкс) 2009, с. 193, 199.
- МКБН (Венскі кодэкс) 2009, с. 192, 199.
- Peltophorum linnaei: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 19 красавіка 2017)
- Caesalpinia violacea: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 19 красавіка 2017)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.