Джозеф Долтан Гукер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Джозеф Долтан (Дальтан) Гу́кер (англ.: Joseph Dalton Hooker; 30 чэрвеня 1817, Хейлсуорт, Сафалк — 10 снежня 1911, Санінгдэйл, Беркшыр) — англійскі батанік і падарожнік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1847 года, яго прэзідэнт у 1873—1878 гадах. Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1858 года), член Парыжскай акадэміі навук (1866).
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Hook.f.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Іншы варыянт абазначэння аўтара: J.D.Hooker |
Кавалер ордэна «За заслугі», Рыцар Вялікі Камандор ордэна Зоркі Індыі. Адзін з заснавальнікаў гістарычнай біягеаграфіі раслін. Гукер упершыню апісаў мноства раслін, адкрытых як ім самім, так і іншымі навукоўцамі ў віктарыянскую эпоху.
Памяць
У гонар Д. Гукера названы востраў у архіпелагу Зямля Франца-Іосіфа[9][10].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.