від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Сінегало́вік пласкалісты[3] (Eryngium planum) — кветкавая расліна роду Сінегаловік (Eryngium) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Сінегаловік пласкалісты | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1[3] м, з прамым стрыжнёвым коранем. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы. Расліна мае блакітнае адценне, асабліва ў верхняй частцы[3]. Лісце жорсткае, скурыстае. Прыкаранёвае лісце суцэльнае, з калючымі зубцамі па краях і з доўгімі чаранкамі. Сцябловае — драбнейшае за прыкаранёвае, сядзячае. Верхняе лісце 3—5-раздзельнае[3]. Кветкі ў галоўчатых парасонах яйцападобнай формы дыяметрам да 2[3] сантыметраў, блакітнага або сіняга колеру з белаватым адценнем, з пяццю пялёсткамі. Плод — віслаплоднік.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая расліна[4]. Ксерафіт, мезатроф, эўтроф[4]. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, у стэпах, па берагах рэк і ручаёў[4]. Цвіце ў ліпені—жніўні[3].
Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Масква, Іванаўская, Кіраўская, Кастрамская вобласці, Краснадарскі край), Валынскай вобласці Украіны[4].
Лекавая і дэкаратыўная расліна. У траве маецца вялікая колькасць сапанінаў, дубільных рэчываў, эфірных алеяў і флаваноідаў[3].
Паводле сайта The Plant List
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.