Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 90—120[3] см са стрыжнёвым карэнішчам. Сцябло прамое, разгалінаванае, зялёнага колеру з карычневымі штрыхамі. Лісце простае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, на доўгіх чаранках, зубчастае па краі, звужанае да чаранка. Сцябловае — сядзячае, чаргаванае, ланцэтнай формы, шурпатае. Суквецце — кошык дыяметра да 5 см і болей. Язычковыя кветкі пурпуровага колеру, трубчастыя — чырвона-карычневыя. Плод — сямянка з чубком.
Расліна паходзіць з Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, зімаўстойлівая, мезафіт і эўтроф[4]. Пераносіць лёгкі цень. Цвіце ў ліпені—жніўні. Плады паспяваюць у верасні. Размнажаецца насеннем і дзяленнем карэнішча.