Кізі́льнік бліскучы [3] (Cotoneaster lucidus ) — від кветкавых раслін роду Кізільнік ( Cotoneaster ) сямейства Ружавыя ( Rosaceae ) .
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Плады
Лістападны куст вышынёй да 2[3] м з густым лісцем . Лісце чаргаванае, густое, эліпсоіднай або яйцападобнай формы, зверху бліскучае і цёмна-зялёнае, знізу — святлейшае, жаўтаватае, пурпуровае ўвосень. Кветкі пурпуровыя, па 3—8 у шчыткападобных суквеццях[3] . Пялёсткаў — 5. Плады — бліскучыя яблыкі чорнага колеру.
Распаўсюджаны ва Усходняй Сібіры і Кітаі . Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[4] . Мезафіт і мезатроф [4] . Расце ў стэпах , на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, у парках і садах, каля дарог. Цвіце ў чэрвені —жніўні [3] . Плады паспяваюць у жніўні—верасні [3] .
Ахоўваецца на тэрыторыі Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі [4] .
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» . Кизильник блестящий : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Кизильник блестящий : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)