From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW F15 — трэцяе пакаленне знакамітага сярэднепамернага красовера BMW X5 нямецкай кампаніі BMW. Выпуск мадэлі быў пачаты ў лістападзе 2013 года ў Еўропе. Адначасова з запускам новай мадэлі з вытворчасці была знятая папярэдняя — E70.
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 2013—цяперашні час |
Зборка: | ФРГ ЗША Егіпет Інданезія Расія |
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. красовер (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4886 мм |
Шырыня: | 1938 мм |
Вышыня: | 1762 мм |
Клірэнс: | 209 мм |
Колавая база: | 2993 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1644 мм |
Каляіна задняя: | 1650 мм |
Маса: | 2175 кг (50i) 2070 кг (30d) 2190 кг (50d) |
Поўная маса: | 2885 кг (50i) 2780 кг (30d) 2900 кг (50d) |
Папярэднік |
Падобныя мадэлі: | Mercedes-Benz M-класс, Cadillac SRX, Acura MDX |
Сегмент: | J-сегмент |
Грузападымальнасць: | 650 л |
Аб'ём бака: | 85 л |
Дызайнер: | Д. Дукеч |
Яшчэ да рашэння запуску новага пакалення X5 французскае выданне l’automobile Magazine паказала магчымыя малюнкі мадэлі, прытым даволі падобныя на будучы аўтамабіль[1]. У маі 2012 года наступнае пакаленне было заўважана падчас тэсціравання на Паўночнай пятлі. Тады ж брытанскае выданне Autoevolution праінфармавала аб некаторых рухавіках і новаўвядзенні аўтамабіля[2]. Праз некалькі дзён з’явіліся фота закамуфліраванага салона і, адпаведна, раскрытыя некаторыя асаблівасці інтэр’еру[3]. Яшчэ праз 2 месяцы выданнем l’automobile Magazine былі паказаныя здымкі ўжо не закамуфліраванага салона[4]. У канцы 2012 года на адной з вуліц Германіі быў зноў заўважана замаскіраванае новае пакаленне, аднак камуфляжу было прыкметна менш[5]. У сярэдзіне студзеня 2013 года кампаніяй Jadi Modelcraft былі апублікаваныя фатаграфіі канчатковага аўтамабіля[6]. У маі 2013 года кампанія прадаставіла афіцыйную інфармацыю і выявы аўтамабіля[7].
Нягледзячы на чуткі і зацвярджэння кампаніі, 3 пакаленне не атрымала новую платформу і нават мае тыя жа яе памеры, аднак з папярэднім пакаленнем новае не мае ні адной агульнай кузаўной дэталі. Салон таксама якасна змяніўся (напрыклад, з’явіліся новая скура і павялічаны дысплей), хоць размяшчэнне кнопак засталося ранейшым. Аўтамабіль атрымаў практычна ўсе сучасныя сістэмы бяспекі: сістэмы аўтаматычнага тармажэння, кругавога агляду, кантролю за паласой руху і стомленасцю вадзіцеля і нават самастойнага руху ў корках — машына можа не толькі разганяцца і тармазіць, але і паварочваць[8].
Аўтамабіль аснашчаецца 4 турбарухавікамі: 2 бензінавымі і 2 дызельнымі. Усе яны даступныя толькі з поўным прывадам (звычайная 2-літровая таксама даступная з заднім) і 8-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач кампаніі ZF Friedrichshafen AG[9].
У жніўні кампанія абвясціла аб гібрыднай версіі аўтамабіля — X5 eDrive, якая зможа праехаць на акумулятарах да 30 км, а максімальная хуткасць будзе складаць 120 км/г[10]. Яна была паказана на Франкфурцкім аўтасалоне. Заяўлены сярэдні расход паліва — 3,8 л/ 100 км, разгон да 100 км/г — 7 секунд[11].
Спартыўная версія — M — аснашчаецца рухавіком з падвойным турбанаддзіманнем. Акрамя гэтага ён мае адаптыўную спартыўную падвеску Adaptive M і колы 20 цаляў[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.