From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW Х5 E70 — другое пакаленне баварскага красовера X5. Аўтамабіль быў прадстаўлены ў жніўні 2006 года на аўтасалоне ў Парыжы. Продаж стартаваў у лістападзе 2006 года ў Паўночнай Амерыцы і на пачатку 2007 года ў Еўропе, якія скончыліся ў канцы 2013 . Як і папярэднік E53, другое пакаленне збіралася на заводзе ў ЗША.
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. красовер (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4854 мм |
Шырыня: | 1933 мм |
Вышыня: | 1766 мм |
Клірэнс: | 212 мм |
Колавая база: | 2933 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1645 мм |
Каляіна задняя: | 1650 мм |
Аўтамабіль аснашчаўся разнастайнымі электроннымі сістэмамі. У базавае абсталяванне машыны ўваходзілі:
Аўтамабіль прайшоў тэст NHTSA ў 2013 годзе[1]:
У 2010 годзе мадэль была падвергнутая рэстайлінгу. Змены закранулі пярэднюю і заднюю святлатэхніку, пярэдні бампер і крылы. Атмасферныя маторы — 3 л. (3.0i) і 4,8 л (4.8i) замянілі на турбіраваныя аналагі — 3 л. (3.5i) і 4,4 л. (5.0i). Зменам не падвергнуўся толькі матор ад зараджанай версіі М 4,4 л.
6-ці ступеньчатая каробка перадач была заменена на 8-мі ступеньчатую.
Больш таго, пры змене выхлапной сістэмы на Hamann, змяняецца блок (серыйны нумар f269h31) які знаходзіцца каля педалі. Блок таксама здымае абмежаванні аўтамабіля, г. зн. аўтамабіль зможа разагнацца да адзнакі ў 299 км/г. Гэтак жа заводам вытворцам быў усталяваны чып на блоку выхлапной сістэме які дае аўтамабілю дадатковыя 87 конскіх сіл.
Дызельныя рухавікі памянялі магутнасць — 30d — 245 к. с., 40d — 306 к.с.
Мадэль | 3.0 si | 4.4 i | 4.4 i (M) | 4.8 i | 3.0 d | 3.0 sd |
---|---|---|---|---|---|---|
Аб'ём, см3 | 2996 | 4395 | 4395 | 4799 | 2993 | 2993 |
Размяшчэнне цыліндраў | Р6 | V8 | V8 | V8 | Р6 | Р6 |
Максімальная магутнасць кВт (к.с.) пры аб./хв |
200(272)/6650 | 298(407)/5500 | 408(555)/6000 | 261(355)/6300 | 173(235)/4000 | 210(286)/4400 |
Максімальны круцільны момант Н·м пры аб./хв |
315/2750 | 600/1750-4500 | 680/1500-5650 | 475/3400-3800 | 520/2000-2750 | 580/1750-2250 |
Максімальная хуткасць, км/г | 225 | 240 | 250 (275 з пакетам M driver’s Package) | 240 | 210 | 235 |
Разгон 0—100 км/г, сек | 8.1 | 5.5 | 4.7 | 6.5 | 8.1 | 7.0 |
Расход паліва, л/100 км у горадзе |
13.7 |
17.5 |
19.3 |
16.9 |
10.2 |
10.3 |
Выкід CO2, г/км | 244 | 292 | 325 | 286 | 214 | 216 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.