паўднёвакарэйскі дзявочы K-pop гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Aespa (кар.: 에스파; рам. eseupa; бел. Эспа; часцей стылізавана як aespa або æspa) — паўднёвакарэйскі дзявочы гурт, створаны SM Entertainment у 2020 годзе. Гурт складаецца з чатырох удзельніц: Карыны, Жызель, Вінтэр і Ніннін. Яны дэбютавалі 17 лістапада 2020 года з першым сінглам «Black Mamba».
aespa | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | K-pop |
Гады | з 2020 |
Краіны | |
Адкуль | Сеул |
Мова песень | карэйская, англійская, японская |
Лэйблы | SM Entertainment[1] і Warner Records Inc.[d][1] |
Склад |
|
Звязаныя праекты | Got the Beat |
aespa.com (англ.) aespa-official.jp (яп.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва гурта з’яўляецца камбінацыяй літары «æ» (гэта значыць Avatar X Experience, літ. пераклад: Аватар Х Досвед) з іншым англійскім словам, «aspect», што значыць «двухбаковы». Гэта сімвалізуе ідэю «сустрэчы з іншай версіяй сябе (аватарам) і даследваннем новага свету».[2][3] Таксама ў дзень іх дэбюта была абвешчана назва іх фандома «MY» (кар.: 마이, чытаецца як «май»), што перакладаецца як «найдаражэйшы сябар» з мовы Кванні, краіны, дзе жывуць аватары.[4]
Ніннін была прадстаўлена як удзельніца прэ-дэбютнай групы трэйні SM Rookies 19 верасня 2016 года.[5] У складзе групы яна з’явілася на Rookies Princess: Who’s the Best?, якая была часткай праграмы My SMT. Ніннін таксама ўзяла ўдзел у запісе некалькіх кавераў для карэйскай анімацыйнай тэлепраграмы Shining Star у 2017.[6]
Карына ўпершыню з’явілася ў кліпе Тэміна на песню «Want» у лютым 2019 года, а таксама выступіла з ім на некалькіх музычных шоу.[7]
26 кастрычніка 2020 года SM Entertainment абвясціла свае планы наконт дэбюта новага гурта, першага дзявочага пасля дэбюта Red Velvet у 2014 годзе і ўвогуле першага айдал-гурта пасля дэбюта NCT у 2016.[8][9] Назва гурта і ўдзельніцы былі абвешчаны па чарзе, пачынаючы з 27 кастрычніка (спачатку Вінтэр, пасля Карына, Ніннін і Жызель).[10] Заснавальнік SM Entertainment, Лі Су Ман, растлумачыў канцэпт гурта на Сусветным форуме індустрыі культуры 2020, які адбыўся 28 кастрычніка.[11] Відэа-трэйлер з чатырма ўдзельніцамі быў выпушчаны 2 лістапада.[12] Пасля кампанія анансавала выпуск дэбютнай песні Aespa, «Black Mamba», 17 лістапада.[13] Гурт дэбютаваў у прамым эфіры на шоу KBS2 Music Bank 20 лістапада 2020 года, выканаўшы свой першы трэк «Black Mamba».[14] Песня дасягнула першага месца ў чартах відэакліпаў музыкі жанра K-pop на найбуйнейшым ў Кітаі сэрвісе жывой трансляцыі музыкі, QQ Music. Песня трымалася на вяршыне чарта на працягу трох тыдняў[15] і прынесла Aespa першую перамогу ў музычным шоу SBS Inkigayo 17 студзеня 2021.[16]
29 студзеня 2021 года SM Entertainment абвясціла, што Aespa выпусціць рэмейк песні «Forever», якая была напісана Ю Ён Джынам для каляднага альбома SM Entertainment Winter Vacation in SMTOWN.com у 2000 годзе.[17] Версія песні ў выкананні Aespa апісваецца як «балада сярэдняга тэмпу, якая характарызуецца гукам акустычнай гітары» з «цёплым тэкстам аб абяцанні вечнасці каханаму».[18] Трэк быў выпушчаны 5 лютага таго ж года.[19]
4 траўня 2021 года SM Entertainment анансавала выпуск другога сінгла Aespa, «Next Level», апісаўшы песню як хіп-хоп трэк танцавальнага характару з «завадным» рэпам, «энергічнымі» басамі і «магутным вакалам».[20][21] Трэк выкарыстоўвае сэмпл аднайменнай амерыканскай песні як аснову. Песня была выпушчана 17 траўня.[22] Адразу пасля рэлізу яна дасягнула дзявятага месца ў чарце Gaon Digital Chart, а потым другога, стаўшы першым хітом Aespa, які трапіў у пяцёрку найлепшых у Паўднёвай Карэі.[23] «Next Level» стала трэцяй песняй гурта, якая трапіла ў чарт Billboard World Digital Song Sales, дасягнуўшы трэцяга месца.[24] 22 ліпеня 2021 года SM Entertainment абвясціла, што Aespa падпісала кантракт з агенцтвам Creative Artists Agency для іх будучага прасоўвання ў ЗША.[25][26] 10 верасня 2021 года кампанія абвясціла, што рэміксы «Next Level» будут выпушчаны 14 верасня, разам з відэакліпам і візуальным відэа «Next Level (IMLAY Remix)».[27]
14 верасня 2021 года SM Entertainment абвясціла аб выпуску першага міні-альбома гурта, Savage. Альбом складаецца з шасці трэкаў, а галоўны сінгл мае такую ж назву, як і альбом.[28] Ён быў выпушчаны 5 кастрычніка.[29] Альбом заняў першую і найвышэйшую для Aespa пазіцыю ў чарце US Billboard 200, дасягнуўшы 20-га месца, а таксама ўпершыню ўвайшоў у чарт Gaon Album Chart, заняўшы адну з топавых пазіцый.[30] На пятнаццаты дзень пасля выхаду ажно 513 292 копіі міні-альбома былі распроданы.[31] Гурт выканаў сваі песні на Парадзе Мэйсі да Дня Падзякі 2021, што зрабіла іх першым карэйскім дзявочым гуртам, які выступіў на гэтым мерапрыемстве.[32] 2 снежня Aespa выйгралі свой першы дэсан (карэйская ўзнагарода) у катэгорыі «Сцэна года» на цырымоніі Asia Artist Awards.[33] Праз два дня, 4 снежня, гурт атрымаў другі дэсан (у катэгорыі «Запіс года»), ужо на прэміі Melon Music Awards 2021.[34]
4 лістапада кампанія абвясціла, што гурт збіраецца зрабіць рэмейк на песню S.E.S. «Dreams Come True», які будзе выпушчаны 20 снежня.[35] Музычны кліп быў спрадзюсаваны Lucid colour, харэаграфія была пастаўлена вядомай карэйскай сола-выканаўцай БоА. У відэа таксама прысутнічалі галаграфічныя матылі і крылы, якія былі ў арыгінальным кліпе 1998 года.[36] Песня дасягнула восьмага месца ў чарце Gaon Digital Chart і сёмага ў чарце Billboard World Digital Songs.[37][38]
26 снежня SM Entertainment абвясціла склад свайго новага супергурта, Got the Beat, у які ўвайшлі Карына і Вінтар.[39] Гурт дэбютаваў 3 студзеня 2022 года з сінглам «Step Back».[40]
8 студзеня 2022 года гурт быў выбраны пераможцам прэміі «Артыст года» на цырымоніі Golden Disc Awards.[41][42]
19 красавіка 2022 года было абвешчана, што Aespa будзе ўдзельнічаць у фестывале Coachella, які праходзіў 23 красавіка, і выступіць на другім тыдні. Спіс іх песень да выступлення складаўся з «Savage», «Next Level», «Black Mamba» ды англійскай версіі тады яшчэ невыпушчанай песні «Life’s Too Short», якая, як высветлілася, уваходзіць у склад песень іх будучага міні-альбома.[43][44]
12 траўня гурт быў названы адным з лідараў новага пакалення часопісам Time.[45][46] 27 траўня гурт таксама быў уключаны ў спіс Forbes 30 Under 30.[47]
1 чэрвеня 2022 года SM Entertainment абвясціла, што Aespa падпісала кантракт з амерыканскім лэйблам Warner Records. Кампанія таксама зрабіла аб’яву аб выпуску другога міні-альбома Aespa, Girls, 8 ліпеня. Альбом складаецца з дзевяці песень, галоўны сінгл мае аднайменную назву; таксама ў альбом уваходзяць іх ранейшыя сінглы «Black Mamba», «Forever» і «Dreams Come True» (які раней быў выпушчаны ў складзе альбома 2021 Winter SMTOWN: SMCU Express у снежні 2021 года). Дзве іншыя песні, «Illusion» і «Life’s Too Short» (англійская версія), былі выпушчаныя раней за альбом (1 і 24 чэрвеня, адпаведна).[48][49]
1 ліпеня 2022 года кампанія паведаміла, што Aespa прыме ўдзел у «Палітычным форуме высокага ўзроўню ААН па ўстойлівым развіцці (ПФВУ) 2022 г.» 5 ліпеня 2022 года. Паведамлялася, што яны выступяць з прамовай, якая будзе суправаджацца выступам.[50] 14 снежня 2022 гурт выпусціць калабарацыйны сінгл «Beautiful Christmas», запісаны разам з калегамі па лэйбле Red Velvet для альбома SM Town 2022 Winter SM Town: SMCU Palace.[51]
Гурт мае свой уласны сусвет, у якім адбываюцца падзеі з тэкстаў іх песень і міні-фільмаў. Гэты сусвет з’яўляецца часткай SM Culture Universe і звязаны з сусветамі іншых артыстаў SM Entertainment, звычайна згадваецца, як Квання. У Кванні жывуць віртуальныя вобразы ўдзельніц гурта — аватары. Аватараў завуць таксама, як і ўдзельніц, але з прыстаўкай «æ» (æ-Карына, æ-Жызель, æ-Вінтэр, æ-Ніннін, чытаецца як «эй-Карына»). Рэальны і віртуальны сусветы звязаныя між сабою і могуць уступаць у кантакт. Тады аватары з’яўляюцца ў нашым свеце і знаходзяцца сярод людзей. Гісторыю сусвету Кванні магчыма праглядзець не толькі ў песнях Aespa, але і ў іншых гуртах, напрыклад NCT.[52]
10 лютага 2021 года Aespa сталі міжнароднымі амбасадарамі Givenchy, што зрабіла іх першымі K-pop артыстамі, якія былі абраныя як прадстаўнікі гэтага французскага дома моды.[53] У жніўні таго ж года Aespa падпісалі дамову аб рэкламе карэйскага брэнда касметыкі Clio[54], карэйскага брэнда прадукцыі па догляду за скурай Mediheal[55], французскага спартыўнага брэнда Eider,[56], а ў верасні таксама падпісалі кантракт з KB Kookmin Bank.[57] 23 лістапада 2021 года Aespa былі абраныя як музы італьянскага брэнда духоў Acqua di Parma.[58] 8 красавіка 2022 года Aespa сталі мадэлямі карэйскага брэнда напояў Lotte Chilsung’s Tamz Zero.[59] У верасні 2022 года Aespa сталі міжнароднымі амбасадарамі швейцарскага гадзіннікавага і ювелірнага брэнда Chopard.[60]
Псеўданім | Сапраўднае імя | Дата нараджэння | Пазіцыя ў гурце | ||
---|---|---|---|---|---|
Беларуская | Хангыль | Беларуская | Хан./яп./кіт. | ||
Карына | 카리나 | Ю Джымін | 유지민 | 11 красавіка 2000 | Лідэрка, галоўная танцорка, вядучая рэперка, аблічча гурта[61][62][63] |
Жызель | 지젤 | Уцінага Эры | 우치나가에리 / うちながえり | 30 кастрычніка 2000 | Галоўная рэперка, саб-вакалістка, танцорка[63][64] |
Вінтэр | 윈터 | Кім Мінджон | 김민정 | 1 студзеня 2001 | Вядучая спявачка, вядучая тацорка, віжуал[63][65] |
Ніннін | 닝닝 | Нін Йічжоў | 저예탁 / 宁艺卓 | 23 кастрычніка 2002 | Галоўная спявачка, танцорка, макнэ[63][66] |
Назва | Дэталі | Пазіцыі ў чартах | Продаж | Узнагароды | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
KOR [67] |
AUS [68] |
BEL (FL) [69] |
FRA [70] |
HUN [71] |
JPN [72] |
JPN Hot [73] |
POL [74] |
US [75] |
US World [76] | ||||
Savage |
|
1 | — | 193 | — | — | 7 | 18 | — | 20 | 1 |
| |
Girls |
|
1 | 55 | 89 | 79 | 4 | 3 | 2 | 40 | 3 | 1 |
| |
«—» пазначае альбомы, якія не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне. |
Назва | Год | Пазіцыі ў чартах | Продаж | Узнагароды | Альбом | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
KOR | JPN Hot [86] |
MLY [87] |
NZ Hot [88] |
SGP [89] |
VIE Hot [90] |
US World [91] |
WW [92] | ||||||
Circle [93] |
Billb. [upper-alpha 1][94] | ||||||||||||
«Black Mamba» | 2020 | 49 | 21 | — | 14 | 37 | 13 | — | 5 | 138 |
|
x | Сінглы не ўваходзяць у альбомы |
«Forever» (약속)[upper-alpha 2] | 2021 | —[upper-alpha 3] | — | — | — | — | — | — | 11 | — | x | ||
«Next Level» | 2 | 2 | 77 | — | — | 23 | — | 3 | 65 |
| |||
«Savage» | 2 | 2 | 60 | 14 | — | 14 | — | 13 | 39 | x | Savage | ||
«Dreams Come True»[upper-alpha 4] | 8 | 5 | — | — | — | —[upper-alpha 5] | 47 | 7 | 197 | 2021 Winter SM Town: SMCU Express | |||
«Life’s Too Short» (English ver.) | 2022 | 47 | 11 | 94 | — | — | —[upper-alpha 6] | 27 | — | 184 | Girls | ||
«Girls» | 8 | 1 | 30 | — | 23 | 13 | 8 | 6 | 42 | ||||
«—» пазначае песні, якія не трапілі ў чарты або не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне. |
Назва песні | Год | Рэжысёр(ы) | Зн. |
---|---|---|---|
«Black Mamba» | 2020 | Уі Кім | [100] |
«Forever» (약속) | 2021 | Sunny Visual (Ю Сон Кён) | [101] |
«Next Level» | Бомджын (Paranoid Paradigm) | [102] | |
«Next Level (Habstrakt Remix» | [103] | ||
«Savage» | 725 (SL8 Visual Lab) | [104] | |
«Dreams Come True» | Flipevil (Со Дон-хёк, Джэйсан Кім) | [105] | |
«Life’s Too Short» (English ver.) | 2022 | Segaji Video (Кім Хёнсу) | [106] |
«Girls» | Уі Кім | [107] |
Назва | Год | Рэжысёр(ы) | Зн. |
---|---|---|---|
«My, Karina» | 2020 | hamjae [88 GH] | [108] |
«Synk, æspa» | 051/Хын | [109] | |
«Synk, Winter» | [110] | ||
«Synk, Giselle» | [111] | ||
«Synk, Ningning» | 051 | [112] | |
«Synk, Karina» | [113] | ||
«'Black Mamba' The Debut Stage» | Лім Сон-кван | [114] | |
«'Forever' (약속) The Performance Stage (Cozy Winter Cabin Ver.)» | 2021 | Невядома | [115] |
«'Forever' (약속) The Performance Stage (Glitter Snowball Ver.)» | [116] | ||
«'Forever' (약속) The Performance Stage (Romantic Street Ver.)» | [117] | ||
«ep1. 'Black Mamba' — SM Culture Universe» | Сон Тэ-хын ды Мін Хо | [118] | |
«'Next Level' The Performance Stage #1» | Невядома | [119] | |
«'Next Level' The Performance Stage #2» | [120] | ||
«'Next Level' The Performance Stage #3» | [121] | ||
«ep2. 'Next Level' — SM Culture Universe» | 2022 | Сон Тэ-хын | [122] |
«'Girls' The Performance Stage #1» | Невядома | [123] | |
«'Girls' The Performance Stage #2» | [124] |
Дата | Горад | Краіна | Месца правядзення | Гледачы |
---|---|---|---|---|
26 чэрвеня 2022 | Інгалвуд[upper-alpha 7] | ЗША | Тэатр YouTube | 10,000[125] |
27 чэрвеня 2022 | ||||
6 жніўня 2022 (два шоу) |
Якагама[upper-alpha 8] | Японія | Пія Арэна ММ[126] | 40,000[127] |
7 жніўня 2022 (два шоу) |
{{cite magazine}}
: Неадпаведнасць часу ў |archive-date=
/ |archive-url=
; прапануецца 2022-01-14 (даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.