Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
60-я а́рмія (60 А) — апэратыўнае вайсковае аб'яднанне (агульнавайсковая армія) у складзе Узброеных сіл СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны.
60-я армія (60 А) | |
---|---|
Гады існавання | 1941—1945 |
Краіна | СССР |
Тып | Армія (агульнавайскавая) |
Удзел у | Жытомірска-Бердычэўская аперацыя, Роўна-Луцкая аперацыя, Праскураўска-Чарнавіцкая аперацыя, Львоўска-Сандамірская аперацыя |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Максім Аляксеевіч Пуркаеў, Максім Антонавіч Антанюк, Іван Данілавіч Чарняхоўскі |
60-я армія была сфарміравана 15 лістапада 1941 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 2 лістапада 1941 года ў Прыволжскай ваеннай акрузе з падпарадкаваннем Стаўцы ВГК. У склад 60-й арміі ўвайшлі 334-я, 336-я, 348-я, 352-я, 358-я, 360-я стралковыя, 11-я кавалерыйская дывізіі, а таксама шэраг артылерыйскіх і іншых злучэнняў і частак.
У пачатку снежня армія атрымала задачу абсталяваць абарончы рубеж па левым беразе Волгі на ўчастку ад Унжы да Казьмадзям'янска і Горкаўскага ўмацаванага раёна і 5 снежня была ўключана ў склад Маскоўскай зоны абароны.
25 снежня 1941 г. 60-я армія была пераўтворана ў 3-ю ўдарную армію.
60-я армія паўторна была сфарміравана 7 ліпеня 1942 года шляхам пераўтварэння 3-й рэзервовай арміі і ў складзе мела 107-ю, 121-ю, 161-ю, 167-ю, 195-ю, 232-ю, 237-ю, 246-ю, 303-ю і 322-ю стралковыя дывізіі, 75-ы ўмацаваны раён, а таксама шэраг танкавых, артылерыйскіх і іншых злучэнняў і частак.
9 ліпеня армія была ўключана ў Варонежскі фронт, у складзе якога да канца 1942 г. вяла абарончыя баі на левым беразе Дона на поўнач ад Варонежа. Зімой 1943 года армія прымала ўдзел у Варонежска-Касторненскай аперацыі і трэцяй бітве за Харкаў (Харкаўскай наступальнай аперацыі 2.02.-3.03.1943 года), у ходзе якіх 25 студзеня вызваліла Варонеж, 29 студзеня — Касторнае, 8 лютага — Курск і да пачатку сакавіка каля Рыльска выйшла да ракі Сейм.
23 сакавіка армія была перападчынена Курскаму фронту, а 26 сакавіка ўключана — у Цэнтральны фронт, у складзе якога прымала удзел у Курскай бітве і вызваленні Левабярэжнай Украіны. У ходзе наступлення армія вызваліла 30 жніўня Глухаў, 6 верасня — Канатоп, 9 верасня сумесна з 13-й арміяй — Бахмач, 15 верасня — Ніжын.
6 кастрычніка армія была перададзена Варонежскаму фронту, а з лістапада 1943 па красавік 1944 года была падпарадкавана 1-му Украінскаму фронту, у складзе якога прымала ўдзел у Кіеўскай наступальнай, Кіеўскай абарончай, Жытомірска-Бердычэўскай, Роўна-Луцкай і Праскураўска-Чарнавіцкай аперацыях, у ходзе якіх армія вызваліла сотні населеных пунктаў.
У красавіку армія выйшла да падгор’ям Карпат і ў ходзе Львоўска-Сандамірскай аперацыі сумесна з іншымі войскамі фронту 27 ліпеня вызваліла Львоў. Да канца жніўня армія выйшла да ракі Вислока на поўдзень ад горада Дзембіца. З студзеня па люты 1945 года армія ўдзельнічала ў Сандамірска-Сілезскай і Ніжнесілезскай аперацыях. Армія сумесна з 59-й арміяй 19 студзеня вызваліла Кракаў і, абышоўшы Сілезскі прамысловы раён з поўдня, 27 студзеня ўступіла ў Асвенцім, вызваліўшы астатніх вязняў канцэнтрацыйнага лагера. Працягнуўшы наступ, армія выйшла да Ложы і фарсіравала яе, захапіўшы плацдарм на поўнач ад горада Рацібор.
У ходзе Верхнесілезскай аперацыі армія разам з іншымі войскамі фронту прымала ўдзел у асяроддзі опельнскай групоўкі праціўніка. Затым з 38-й арміяй (4-ы Украінскі фронт) разграміла раціборскую групоўку, а да канца аперацыі выйшла ў перадгор’і Судэтаў.
З 6 красавіка армія вяла баявыя дзеянні ў складзе 4-га Украінскага фронту і ў ходзе Мараўска-Астраўскай наступальнай аперацыі 22 красавіка штурмам авалодала г. Тропаў, а 5 мая выйшла да подступаў Штэрнберка.
Апошняй аперацыяй, у якой удзельнічала 60-я армія, стала Пражская аперацыя.
У жніўні 1945 года 60-я армія была расфармаваная, а яе палявое ўпраўленне было звернута на фарміраванне ўпраўлення Кубанскай ваеннай акругі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.