Карпусны камісар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карпусны камісар

Карпусны́ каміса́р — воінскае званне вышэйшага ваенна-палітычнага саставу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Папярэдняе званне — дывізіённы камісар, наступнае званне — армейскі камісар 2-га рангу.

Хуткія факты Карпусны камісар ...
Карпусны камісар
Thumb Thumb
Закрыць

Гісторыя

Званне ўведзена пастановамі Савета Народных Камісараў № 2590 для сухапутных і паветраных сіл РСЧА і № 2591 для марскіх сіл РСЧА ад 22.09.1935. Абвешчана Загадам Народнага Камісара абароны № 144 ад 26.09.1935.

Званне ліквідавана ў кастрычніку 1942 года. Карпусным камісарам прысвоена агульнавайсковае воінскае званне згодна з займаемай пасадай[1].

малодшае званне:

Дывізіённы камісар


Карпусны камісар
старэйшае званне:

Армейскі камісар 2-га рангу
Эквівалентныя чыны
Больш інфармацыі Род войскаў, Адпаведнае званне / пасада ...
Род войскаў Адпаведнае званне / пасада
У камандным складзе
Агульнавайсковае званне Камкор (да 7 мая 1940 г.)
Генерал-лейтэнант (з 7 мая 1940 г.)
Народны камісарыят унутраных спраў СССР Камісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангу [2],
уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года і па 6 ліпеня 1945 года
(ваеннаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)
Ваенна-Марскі Флот СССР Флагман 1-га рангу (да 7 мая 1940 г.)
Віцэ-адмірал (з 7 мая 1940 г.)
У начальніцкім складзе
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах Карінжынер
у ваенна-марскіх сілах Інжынер-флагман 1-га рангу
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў Карінтэндант
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў Карваенюрыст
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў Карурач
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў Карветурач
Закрыць

Знакі адрознення

У пятліцах колер адпаведнага роду войскаў — тры ромбы, чорная акантоўка. Эмблемы роду войскаў да 1940 года ў пятліцах ваенна-палітычнага складу адсутнічалі, затым былі ўведзены Загадам НКА № 226 ад 26 ліпеня 1940. Шаўроны (вугольнікі) на рукавах адсутнічаюць. На прыналежнасць да ваенна-палітычнага складу паказваў нарукаўны знак у выглядзе пунсовай зоркі з сярпом і молатам[3].

Прысваенне звання

  • 22.11.1935 — Якаў Лазаравіч Авінавіцкі (1897—1938)
  • 22.11.1935 — Артур Хрысціянавіч Артузаў (1891—1937)
  • 20.11.1935 — Марк Фёдаравіч Бярозкін (1901—1951)
  • 20.11.1935 — Ян Карлавіч Берзін (1889—1938)[4]
  • 20.11.1935 — Іван Рыгоравіч Няронаў (1897—1937)
  • 20.11.1935 — Іван Паўлавіч Петухоў (1895—1942)
  • 20.11.1935 — Архіп Пракопавіч Пракоф'еў (1895—1939)
  • 20.11.1935 — Бенедыкт Усцінавіч Траянкер (1900—1938)
  • 20.11.1935 — Андрэй Васільевіч Хрулёў (1892—1962)
  • 20.11.1935 — Віктар Мікалаевіч Шастакоў (1893—1938)
  • 20.11.1935 — Аляксей Пятровіч Ярцаў (1895—1938)
  • 20.11.1935 — Рыгор Герасімовіч Ястрабаў (1884—1957)
  • 23.11.1935 — Фёдар Якаўлевіч Карын (1896—1937)
  • 23.11.1935 — Ота Отавіч Штэйнбрук (1892—1937)
  • 26.11.1935 — Ізраіль Барысавіч Разгон (1892—1937)
  • 28.11.1935 — Мартын Янавіч Апсе (1893—1942)
  • 28.11.1935 — Аўгуст Мартынавіч Бітэ (1893—1939)
  • 28.11.1935 — Трафім Кірылавіч Гаварухін (1896—1966)
  • 28.11.1935 — Ісаак Майсеевіч Грынберг (1899—1938)
  • 28.11.1935 — Лазар Якаўлевіч Грубер (1897—1937)
  • 28.11.1935 — Мікалай Ільіч Ільін (1895—1938)
  • 28.11.1935 — Іосіф Фадзеевіч Немерзелі (1895—1938)
  • 28.11.1935 — Навум Іосіфавіч Арлоў (1894—1937)
  • 28.11.1935 — Фёдар Яфімавіч Радзівонаў (1897—1937)
  • 28.11.1935 — Мікалай Аркадзьевіч Саўко (1898—1937)
  • 28.11.1935 — Канстанцін Рыгоравіч Сідараў (1884—1939)
  • 28.11.1935 — Мордух Лейбавіч Харош (1899—1937)
  • 28.11.1935 — Яфім Апанасавіч Шчадзенка (1885—1951)[5]
  • 29.11.1935 — Леў Барысавіч Рошаль (1896—1940)
  • 16.12.1935 — Стэфан Іосіфавіч Мрачкоўскі (1885—1967)
  • 17.01.1936 — Леў Мікалаевіч Захараў (Мэер) (1899—1937)
  • 15.02.1937 — Рыгор Аляксеевіч Зіноўеў (1896—1938)
  • 15.02.1937 — Сямён Анціпавіч Скварцоў (1894—1938)
  • 31.07.1937 — Фёдар Віктаравіч Рыбін (1896—1939)
  • 31.12.1937 — Піліп Іванавіч Голікаў (1900—1980)[6]
  • 17.02.1938 — Аляксандр Аляксандравіч Булышкін (1893—1961)
  • 17.02.1938 — Якаў Васільевіч Волкаў (1898—1963)
  • 17.02.1938 — Пётр Іванавіч Лавухін (1899—1967)
  • 17.02.1938 — Міхаіл Раманавіч Шапашнікаў (1899—1938)
  • 19.11.1938 — Сяргей Парфянавіч Ігнацьеў (1902—1984)
  • 09.02.1939 — Мікалай Іванавіч Бірукоў (1901—1974)[7]
  • 09.02.1939 — Аляксандр Іванавіч Запарожац (1899—1959)[8]
  • 09.02.1939 — Канстанцін Мікалаевіч Зімін (1901—1944)
  • 09.02.1939 — Андрэй Сямёнавіч Нікалаеў (1902—1942)
  • 09.02.1939 — Іван Васільевіч Рогаў (1899—1949)[9]
  • 09.02.1939 — Фёдар Аляксеевіч Сямёнаўскі (1901—1941)
  • 27.04.1939 — Аляксей Мікалаевіч Мельнікаў (1900—1967)
  • 05.05.1939 — Іван Захаравіч Сусайкоў (1903—1962)
  • 04.07.1939 — Уладзімір Мікалаевіч Барысаў (1901—?)
  • 02.09.1939 — Мікалай Мікалаевіч Вашугін (1900—1941)
  • 02.09.1939 — Фёдар Фядотавіч Кузняцоў (1904—1979)[10]
  • 14.11.1939 — Цімафей Лявонавіч Нікалаеў (1899—1960)
  • 26.04.1940 — Дзмітрый Сяргеевіч Лявонаў (1899—1981)
  • 26.04.1940 — Павел Кузьміч Смірноў (1890—1963)
  • 19.06.1940 — Дзмітрый Апанасавіч Гапановіч (1896—1952)
  • 19.06.1940 — Якаў Аляксеевіч Даронін (1900—1989)
  • 19.06.1940 — Аляксей Сяргеевіч Жалтоў (1904—1991)
  • 19.06.1940 — Сяргей Канстанцінавіч Кажэўнікаў (1904—1956)
  • 19.06.1940 — Аляксандр Філарэтавіч Калабякоў (1896—1958)
  • 19.06.1940 — Аляксандр Якаўлевіч Фаміных (1901—1976)
  • 08.08.1940 — Сямён Ягоравіч Захараў (1906—1986)
  • 22.10.1940 — Уладзімір Мікалаевіч Багаткін (1903—1956)
  • 22.10.1940 — Рыгор Саламонавіч Шыманоўскі (1891—1965)
  • 27.12.1940 — Пётр Акімавіч Дзіброва (1901—1971)
  • 27.12.1940 — Павел Сцяпанавіч Сцяпанаў (1901—1977)
  • 1941 — Мікалай Мікалаевіч Кляменцьеў (1897—1954)
  • 09.12.1941 — Фама Паўлавіч Якаўлеў (1900—1971)
  • 05.02.1942 — Мікалай Канстанцінавіч Смірноў (1902—1973)

Гл. таксама

Зноскі

  1. Решение ГКО от 9 октября 1942 года.
  2. Приказ НКО СССР № 176 от 3 декабря 1935 года.
  3. З 1937 года — армейскі камісар 2-га рангу, з 1939 года — армейскі камісар 1-га рангу.
  4. З 1938 года — камкор.
  5. З 1940 года — армейскі камісар 2-га рангу.
  6. З 1940 года — армейскі камісар 2-га рангу, з 1941 года — армейскі камісар 1-га рангу.
  7. З 1939 года — армейскі камісар 2-га рангу.
  8. З 1941 года — армейскі камісар 2-га рангу.

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.