Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фама́ Па́ўлавіч Я́каўлеў (17 кастрычніка 1900, в. Града, Віцебскі раён[1] — 18 лістапада 1971) — член Ваеннага савета Далёкаўсходняга фронту, генерал-лейтэнант (1944)[2].
Фама Паўлавіч Якаўлеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1900 |
Месца нараджэння | в. Града, Віцебскі раён |
Дата смерці | 18 лістапада 1971 (71 год) |
Прыналежнасць | → |
Род войскаў | РСЧА |
Гады службы | з 1920 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся ў сям’і рабочых[1]. На ваеннай службе з 1920[1]. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Паўднёвым і Туркестанскім франтах[1].
Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя М. Г. Талмачова ў 1933 годзе[1]. У 1922—1935 гадах камандзір узвода, палітрук роты, вайсковы камісар палка. У 1937—1939 ваенкам вучылішча, дывізіі, корпуса. З 1939 начальнік палітычнага ўпраўлення 2-й Асобнай Чырванасцяжнай арміі, з 1940 начальнік Упраўлення палітычнай прапаганды Далёкаўсходняй акругі.
У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года член Ваеннага савета Далёкаўсходняга фронту[1], у студзені-сакавіку 1943 года на Волхаўскім фронце[1]. Удзельнік Парада Перамогі. З 1945 начальнік палітычнага аддзела Вышэйшай афіцэрскай школы. Памёр у 1971.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.