Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Дані́лавіч Чарняхо́ўскі (16 [29] чэрвеня 1907[4], Аксаніна, Уманскі павет, Кіеўская губерня, Расійская імперыя — 18 лютага 1945, Мельзак, Усходняя Прусія, Трэці рэйх) — савецкі ваеначальнік, генерал арміі. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1943, 1944).
Іван Данілавіч Чарняхоўскі | |
---|---|
укр.: Іван Данилович Черняховський | |
Дата нараджэння | 16 (29) чэрвеня 1906 ці 29 чэрвеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1945[2][3] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія, танкавыя войскі і пяхота |
Гады службы | 1924—1945 |
Званне | |
Камандаваў |
60-я армія, 3-ці Беларускі фронт |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Данілавіч Чарняхоўскі нарадзіўся ў вёсцы Аксаніна Уманскага павета Кіеўскай губерні (цяпер гэта сяло Аксаніна (укр.: Оксанина) Уманскі раён Чаркаскай вобласці, Украіна) у сям'і чыгуначніка. З 1919 года працаваў пастухом, з 1920 года — рабочым у чыгуначным дэпо станцыі Вапнярка, з 1923 года — рабочым цэментнага завода ў Наварасійску. З 1922 года быў у камсамоле.
У Вялікую Айчынную вайну камандаваў 28-й танкавай дывізіяй (у снежні 1941 года зноўку сфармаваныя ў 241-ю стралковую дывізію) у абарончых баях паўднёва-заходнее ад Шяуляя, на Заходняй Дзвіне, пад Сольцамі і Ноўгарадам. У першыя месяцы вайны яму прысвоена воінскае званне палкоўнік.
У чэрвені — ліпені 1942 года ён камандуе 18-м танкавым корпусам на Варонежскім фронце.
З ліпеня 1942 года — да красавіка 1944 г. — камандзір 60-й арміяй, якая прыняла ўдзел у Варонежска-Касторненскай аперацыі, Курскай бітве, фарсіраванні рэк Дзясна і Дняпро, у Кіеўскай, Жытомірска-Бердычэўскай, Роўна-Луцкай, Праскураўска-Чарнавіцкай аперацыях. За аперацыю па вызваленні горада Варонежа прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга[5]. Пры гэтым усе астатнія камандармы Варонежскага фронту былі ўзнагароджаны ордэнамі Кутузава 1-й ступені. Гэта звязана з тым, што камандуючаму 2-й нямецкай арміі генералу Г. фон Зальмуту ўдалося вывесці большасць сваіх частак з акружэння, у якое яны патрапілі ў раёне Касторнага. Аднак затым менавіта армія Чарняхоўскага адыграла вырашальную ролю ў імклівым вызваленні Курска, нанёсшы нечаканы для ворага глыбокі флангавы ўдар.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за высокія арганізатарскія здольнасці пры фарсіраванні Дняпра і выяўлены асабісты гераізм генерал-лейтэнанту Івану Чарняхоўскаму Данілавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
З красавіка 1944 года Чарняхоўскі камандуе войскамі 3-га Беларускага фронту. З усіх камандуючых савецкімі франтамі ён быў самым маладым па ўзросту.[6][7] Фронт пад яго камандаваннем паспяхова ўдзельнічаў у Беларускай, Вільнюскай, Каўнаскай, Мемельскай, Гумбінен-Гальдапскай і Усходне-Прускай аперацыях.
Другога медалю «Залатая Зорка» генерал арміі Чарняхоўскі Іван Данілавіч быў удастоены Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 ліпеня 1944 года за паспяховыя дзеянні яго войскаў пры вызваленні Віцебска, Мінска, Вільні.
18 лютага 1945 года генерал арміі Чарняхоўскі І. Д. быў цяжка паранены асколкам артылерыйскага снарада на ўскраіне горада Мельзак ва Усходняй Прусіі (цяпер Пяненжна, Польшча) і ў той жа дзень памёр. Быў пахаваны ў Вільні на адной з цэнтральных плошчаў. На замену загінуламу генералу камандуючым 3-м Беларускім фронтам Сталін тэрмінова прызначыў маршала Аляксандра Міхайлавіча Васілеўскага.
Генерал Аляксандр Гарбатаў, будучы на той момант командуючым 3-яй арміяй, пераведзенай у склад 3-га Беларускага, так апісвае момант гібелі камфронту:
… Проехав город, я, чтобы не опоздать, поспешил к развилке шоссе в семистах метрах восточное городской окраины. Не доехав туда метров полтораста, я увидел подъезжавший «виллис» и услыхал один выстрел со стороны противника. Как только «виллис» командующего очутился на развилке, раздался единственный разрыв снаряда. Но он был роковым.
Ещё не рассеялись дым и пыль после разрыва, как я уже был около остановившейся машины. В ней сидело пять человек: командующий фронтом, его адъютант, шофер и два солдата. Генерал сидел рядом с шофером, он склонился к стеклу и несколько раз повторил: «Ранен смертельно, умираю».
Я знал, что в трех километрах находится медсанбат. Через пять минут генерала смотрели врачи. Он был ещё жив и, когда приходил в себя, повторял: «Умираю, умираю». Рана от осколка в груди была действительно смертельной. Вскоре он скончался. Его тело увезли в деревню Хаинрикау. Никто из четверых не был ранен, не была повреждена и машина.
Из штаба 41-го корпуса я донес о случившейся беде в штаб фронта и в Москву. В тот же день к нам прибыл член Военного совета фронта, а на другой день приехали представители следственных властей. Потом тело генерала Черняховского увезли.
— Горбатов А. В. Годы и войны. — М.: Воениздат, 1989.
У 1992 годзе прах двойчы Героя Савецкага Саюза Чарняхоўскага быў перапахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Пасля ўваходжання на тэрыторыю Польшчы савецкія войскі пад камандаваннем Чарняхоўскага па думку некаторых польскіх СМІ праводзілі масавыя арышты і расстрэлы байцоў Арміі Краёвай; тысячы былі адпраўленыя ў ГУЛАГ. Аднак архіўных пацверджанняў гэтаму да гэтага часу не прад'яўлена. Але тым не менш польскія ўлады зрабілі знос помніка на месцы гібелі Чарняхоўскага паблізу польскага г. Пяненжна ў 2015 г. (Гл. таксама ніжэй)
Маршал А. М. Васілеўскі, прызначаны пасля гібелі І. Д. Чарняхоўскага на пасаду камандуючага 3-м Беларускім фронтам у сваіх мемуарах так пісаў аб ім[8]:
Хорошее знание войск, многообразной и сложной боевой техники, умелое использование опыта других, глубокие теоретические знания позволяли Черняховскому отлично управлять войсками, входившими в состав его фронта, решать сложнейшие задачи, которые ставило перед ним Верховное Главнокомандование. В бою Черняховский находился на наиболее ответственных участках, внимательно следя за действиями своих войск и противником. Он чутко прислушивался к мнению подчиненных. Смело использовал всё новое и полезное в обучении войск и организации боя. Солдаты, офицеры и генералы любили своего командующего прежде всего за человечность и заботу о них, за отвагу и бесстрашие, за твёрдость и настойчивость при проведении в жизнь решений, за прямоту и простоту в обращении, за гуманность и выдержку, за требовательность к себе и к подчинённым. Да, он был строг и требователен. Но никогда не позволял себе унижать достоинство человека…
К. К. Ракасоўскі ўспамінаў[9]:
Знакомясь с войсками 60-и армии, переданной нам из Воронежского фронта, я внимательно приглядывался к генералу И. Д. Черняховскому. Это был замечательный командующий. Молодой, культурный, жизнерадостный. Изумительный человек! Было видно, что в армии его очень любят. Это сразу бросается в глаза. Если к командарму подходят докладывать не с дрожью в голосе, а с улыбкой, то понимаешь, что он достиг многого. Командиры всех рангов остро чувствуют отношение старшего начальника, и, наверное, мечта каждого из нас — поставить себя так, чтобы люди с радостью выполняли все твои распоряжения. Вот этого Черняховский достиг (пожалуй, так же, как и командарм 65 П. І. Батаў).
В смысле стиля работы Черняховский во многом напоминал Конева. Он так же, как Конев, много ездил на фронт, в войска, постоянно бывал там. Он был человеком выдержанным и при волевом характере не проявлял этот характер в грубости и в резкости. Умел потребовать, умел быть твердым, но не ругался, не разносил людей, не унижал их.— Беседа с бывшим начальником штаба Западного и Третьего Белорусского фронтов генерал-полковником Покровским Александром Петровичем. Записал Константин Симонов. Предисловие и публикация Л. Лазарева // «Октябрь». 1990. № 5.
Негатыўна аб І. Д. Чарняхоўскім адгукаўся пісьменнік-мемуарыст Л. Н. Рабічаў. У прыватнасці, генералу ставілася ў віну бяздзейнасць па фактах масавых згвалтаванняў жанчын савецкімі салдатамі на тэрыторыі Усходняй Прусіі[10].
Вонкавыя выявы | |
---|---|
М.И. Калинин вручает медаль «Золотая Звезда» Черняховскому | |
17 верасня 2015 года польскія ўлады дэмантавалі помнік Чарняхоўскаму, усталяваны на месцы гібелі генерала блізу г. Пяненжна[14]. Расійскі МЗС выказаў пратэст[15] . У адказ польскі бок паказаў на той факт, што з моманту развалу Усходняга блока ў Польшчы не было разбурана ні водных могілак з астанкамі савецкіх воінаў часоў Другой сусветнай вайны. Што тычыцца Чарняхоўскага, то знос помніка тлумачыцца неадназначнай ацэнкай ў Польшчы ролі апошняга ў частцы адносін з «Арміяй Краёвай». Прадстаўнікі Польшчы прапанавалі замест помніка Чарняхоўскаму ўсталяваць помнік савецкім ваеннапалонным, што загінулі ў Польшчы, якіх па некаторых ацэнак налічваецца да 800 тысяч[16].
Памятная дошка ў Вялікім Ноўгарадзе | Помнік у Адэсе | Помнік на плошчы Варонежа | Помнік у Вапнярка | Памятная дошка ў Ніжнім Ноўгарадзе |
Паштовая марка СССР, 1960 год | Памятная манета Беларусі, 2010 год | Мастацкі маркіраваны канверт, 1986 год |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.