1651: Пасля шэрагу параз ад войскаў Рэчы ПаспалітайБагдан Хмяльніцкі заключыў з уладамі Белацаркоўскі мір, паводле якога казацкай тэрыторыяй прызнавалася толькі Кіеўскае ваяводства, а Хмяльніцкі мусіў падпарадкоўвацца вялікаму гетману кароннаму і не мець самастойных знешніх зносін.
1772: Расійская імперыя, Аўстра-Венгрыя і Каралеўства Прусія давялі да ўлад Рэчы Паспалітай аб факце падзелу яе тэрыторыі і запатрабавалі склікання надзвычайнага сейма, каб фармальна пацвердзіць законнасць сваіх захопаў.
1915: Кайзераўскія войскі занялі Вільню, у гэты ж дзень пачаўся Свянцянскі прарыў — наступальная аперацыя кайзераўскіх войск на Заходнім фронце.