Яўге́н Алякса́ндравіч Ля́цкі (15 сакавіка 1868, Мінск — 7 ліпеня 1942, Прага) — беларускі фалькларыст, этнограф, крытык, гісторык літаратуры, даследчык беларускага фальклору.

Біяграфія

Thumb
Яўген Ляцкі, 1893 г.

Нарадзіўся 3 (15) сакавіка 1868 года ў Мінску ў сям’і двараніна-землеўласніка, дальні сваяк паэта Льва Мея[7].

Вучыўся ў Мінскай гімназіі. З 16 гадоў зацікавіўся зборам фальклору, ездзіў у экспедыцыі[7].

У 1889—1893 гадах вучыўся на Славесным аддзяленні гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта[8], у 1890-х гадах выкладаў у ім. Удзельнічаў у фальклорных экспедыцыях на поўнач Расіі, у Паволжа, Літву, Беларусь (Палессе) і інш[9]. З канца 1890-х па 1907 год служыў у Санкт-Пецярбургу спачатку ў Інстытуце антрапалогіі і этнаграфіі, пасля — старшым этнографам, загадчыкам аддзела ў этнаграфічным аддзеле Рускага музея[7][10]. Даслужыўся да чыну стацкага саветніка[7].

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1917 годзе выехаў у Фінляндыю, у 1920 годзе ў Швецыі, з 1922 года жыў у Чэхаславакіі[7]. Працаваў прафесарам рускай мовы і літаратуры ў Карлавым універсітэце Прагі[11][7], а таксама выкладаў у Рускім вольным універсітэце[7]. У 1926 годзе быў запрошаны на Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў Менску, на якую не змог прыехаць, перадаў пісьмовае прывітанне канферэнцыі, напісанае па-беларуску[12]. Вёў перапіску з Вацлавам Ластоўскім[12].

Памёр 7 ліпеня 1942 года. Пахаваны на пражскіх Ольшанскіх могілках.

Творчасць і навуковая дзейнасць

Збіраў і даследаваў беларускі фальклор, народную міфалогію (артыкул «Уяўленні беларусаў пра нячыстую сілу», 1890; «Хвароба і смерць ва ўяўленні беларусаў», 1892, і інш.)[9]. Яго фальклорна-этнаграфічныя даследаванні напісаныя на падставе матэрыялаў, сабраных у час экспедыцый па Беларусі і ў іншыя краіны[8]. Асобна выдаў «Матэрыялы для вывучэння творчасці і быту беларусаў. Вып. I. Прыказкі, прымаўкі, загадкі» (Масква, 1890).

З канца 1890-х гадоў як крытык і гісторык літаратуры прымаў удзел у часопісах «Чтения Московского общества истории и древностей», «Известия II отделения Академии наук», «Читатель», «Исторический вестник», «Образование», «Русское богатство», «Журнал для всех», «Познание России», «Голос минувшего», «Современный мир», «Современник», у «Большой энциклопедии», «Энциклопедическом словаре Брокгауза и Ефрона» і інш. У 1901 годзе быў блізкім супрацоўнікам «Вестника Европы», дзе надрукаваў шэраг артыкулаў пра расійскіх пісьменнікаў, апісанні этнаграфічнай паездкі на раку Пячору і мноства рэцэнзій у аддзеле «Литературного обозрения», дзе быў загадчыкам. Асобна выдаў «Новооткрытый журнал Екатерининской эпохи „Не всё и не ничего“. Текст и предисловие» (Москва, 1899), «И. А. Гончаров. Критические очерки» (СПб., 1904).

Ажаніўшыся з дачкой Аляксандра Пыпіна, займеў магчымасць карыстацца яго архівам, праз гэта выпусціў трохтомную перапіску Мікалая Чарнышэўскага з роднымі («Чернышевский в Сибири», СПБ, 1912—1913) і зборы лістоў Вісарыёна Бялінскага (3 тт., СПБ, 1913—1914), выкарыстоўваў асобныя неапублікаваныя матэрыялы для шэрагу работ пра Чарнышэўскага, перавыдаў некаторыя працы Пыпіна. У 1909 годзе заклаў у Санкт-Пецярбургу акцыянернае таварыства «Огни», якое публікавала мастацкія, навукова-папулярныя і дзіцячыя кнігі.

У Фінляндыі рэдагаваў газету «Северная жизнь», у Стакгольме заклаў і ўзначаліў выдавецтва «Северные огни», якое выдавала расійскую класічную літаратуру, у Празе — выдавецтва «Пламя» (1923—1926). У Празе Ляцкі супрацоўнічаў з газетай «Воля России», з часопісамі «Новая русская книга», «Русский архив» і інш. Напісаў работы ««И. А. Гончаров. Жизнь и творчество» (1925), «Роман и жизнь. Развитие творческой личности Гончарова, 1812—1857» (1925), «История русского языка» (1928).

Шмат зрабіў для прапаганды за мяжой беларускай літаратуры і фальклору[8]. Напісаў станоўчую рэцэнзію на трэці том «Беларусаў» Яўхіма Карскага, рукапіс захоўваецца ў Літаратурным архіве Прагі[12]. У 1927—1928 гадах у чэшскім часопісе «Slavia[ru]» апублікаваў цыкл артыкулаў «Нататкі па беларусазнаўстве», у італьянскім часопісе «Rivista di letterature slave[d]» («Часопіс славянскай літаратуры») — артыкул пра творчасць Якуба Коласа[9].

У манаграфіі, прысвечанай «Слову пра паход Ігараў», значнае месца адвёў беларускаму элементу гэтага помніка. У 1927—1929 гадах апублікаваў цыкл артыкулаў «Нататкі па беларусазнаўстве»[8].

У канцы 1880-х апублікаваў шэраг вершаў. У далейшым былі выдадзеныя ягоныя творы «В звёздную ночь» («Вестник Европы», 1905, № 6), «Чуть брезжил рассвет…» («Нива», 1907, № 13—16) і раман «Тундра» (Прага, 1925) пра норавы расійскай эміграцыі.

Асноўныя працы

• Материалы для изучения творчества и быта белорусов. Вып. I. Пословицы, поговорки, загадки. — М., 1890.
• Новооткрытый журнал Екатерининской эпохи «Не всё и не ничего». Текст и предисловие. — М., 1899.
• И. А. Гончаров. Критические очерки. — СПб., 1904 (издание 2-е, СПб., 1912; издание 3-е, Стокгольм, 1920).
• И. А. Гончаров. Жизнь и творчество. — Прага, 1925.
• Роман и жизнь. Развитие творческой личности И. А. Гончарова. Жизнь и быт. 1812—1857. — Прага, 1925.
• История русского языка. — Прага, 1928.
• Praktická učebnice jazyka ruského : Napsal Evgenij Ljackij, spoluprací přispěl Emil Smetánka. — Прага, 1936.

Рукапісная калекцыя беларускага фальклору зберагаецца ў архіве Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі дом) Расійскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу[13].

Зноскі

1. ЛЯЦКИЙ Евгений Александрович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 492–493. — ISBN 5-94848-262-6

2. Ляцкий Евгений Александрович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова

3. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.

4. Czech National Authority Database Праверана 15 мая 2020.

5. Jevgenij Ljackij // The Fine Art Archive — 2003.

6. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých hlavního magistrátu, sign. MAG Z20, s. 23 — Т. MAG Z20. — С. 23.

7. Грачёва А. М. Ляцкий Евгений Александрович Архівавана 16 мая 2012. // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги: био-библ. словарь: в 3 т. / под ред. Н. Н. Скатова. — М.: ОЛМА-ПРЕСС Инвест, 2005. — С. 492—493. ISBN 5-94848-211-1 (общ.)
8. Ляцкі Яўген Аляксандравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. 3 000 экз. ISBN 978-985-11-0495-2.
9. Берков П. Н. Ляцкий Евгений Александрович // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 6. — М.: ОГИЗ РСФСР, гос. словарно-энцикл. изд-во «Сов. Энцикл.», 1932. — Стб. 675.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.