першы музей ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кунсткамера — кабінет рэдкасцяў, музей антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага Расійскай акадэміі навук, — першы музей Расіі, заснаваны імператарам Пятром Першым і змешчаны ў Санкт-Пецярбургу.
Валодае ўнікальнай калекцыяй прадметаў даўніны, якія раскрываюць гісторыю і побыт многіх народаў. Але шматлікім гэты музей вядомы па калекцыі «вырадкаў» — анатамічных рэдкасцяў і анамалій. Будынак Кунсткамеры з’яўляецца з пачатку XVIII ст. сімвалам расійскай акадэміі навук.
Кунсткамера (ням. Kunstkammer — кабінет рэдкасцяў, музей). У мінулым назва розных гістарычных, мастацкіх, натуральна-навуковых і іншых калекцый рэдкасцяў і месцы іх захоўвання. У XVI—XVII стст. былі прыналежнасцю многіх княжацкіх і каралеўскіх двароў. Так, у XVII стагоддзі дацкім каралём Фрэдэрыкам III была заснавана Каралеўская Дацкая Кунсткамера, згадваная ў казцы Г. Х. Андэрсана «Прынцэса на гарошыне».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.