возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́сна, Язна — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача, за 6 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёсак Пад’язна і Самоўка.
Ясна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 141,5[1] м |
Даўжыня | 2,5 км |
Шырыня | 0,53 км |
Плошча | 0,73 км² |
Аб’ём | 0,00319 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 8,8 км |
Найбольшая глыбіня | 9,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,4 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,270 ‰ |
Празрыстасць | 3,4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 35,3 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера складае 0,73 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Найбольшая глыбіня 9,7 м. Даўжыня берагавой лініі 8,8 км. Аб’ём вады 3,19 млн м³. Плошча вадазбору 35,3 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, пад лесам, месцамі разараныя. На схілах абразійны ўступ. Берагавая лінія звілістая і ўтварае плёсы. Берагі вышынёй 0,3—0,6 м пясчаныя, параслі хмызняком. На паўднёвым захадзе берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная і глеістая, глыбакаводная сапрапелістая, мае некалькі ўпадзін. Найбольшыя глыбіні ў паўночна-ўсходнім плёсе. У паўднёва-заходнім плёсе востраў плошчай 1 га.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае пратока з возера Белае і 4 ручаі, выцякае ручай у возера Малая Бароніца.
Возера Ясна зарастае слаба. Шырыня палосы зарастання да 60 м. Расліннасць распаўсюджана да глыбіні 3,7 м.
У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, сом, язь і іншыя віды рыб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.