рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа, пісьменнік, выдавец, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Янка Тарасевіч, Іван Міхайлавіч Тарасевіч (8 кастрычніка (20 кастрычніка) 1892, в. Клешнякі, Лідскі павет, Віленская губерня, цяпер Шчучынскі раён — 11 чэрвеня 1978) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.
Янка Тарасевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | рэлігійны дзеяч, пісьменнік, публіцыст, выдавец, грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 8 (20) кастрычніка 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1978 (85 гадоў) |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Альма-матар |
|
Член у |
3 1911 года ў ЗША. У 1917—1918 гадах вывучаў тэалогію ў Манрэалі (Канада), скончыў Фрыбургскі каталіцкі ўніверсітэт у Швейцарыі (1925). 3 1912 года член ордэна салатынаў, у 1923 годзе пасвячоны ў ксяндза. 3 1926 года выкладаў у семінарыі ў штаце Нью-Ёрк. У 1936 годзе перайшоў у Ордэн бенедыкцінцаў. 3 1937 года працаваў у манастыры Св. Пракопа ў горадзе Лайл каля Чыкага. У 1941 годзе адзін з ініцыятараў стварэння культурна-грамадскай арганізацыі Беларуска-амерыканская нацыянальная рада, разам з Язэпам Варонкам і Язэпам Рэшацем уваходзіў у яе ўправу, у 1941—1948 гадах старшыня. Заснавальнік беларускай уніяцкай парафіі Хрыста Спаса ў Чыкага. У 1921, 1924, 1935 і 1967—1968 гадах наведаў Беларусь.
Аўтар шэрагу філасофска-тэалагічных трактатаў, у т. л. «Зло і лякарства на яго», «Беларусы ў святле праўды». У 1930—1940-я гады выдаваў бюлетэнь «Праўда», англа-рускамоўны ўніяцкі часопіс «Церковный голос», у 1952—1961 гадах — «Лісток к Беларусам». Супрацоўнічаў з часопісам «Chryścijanskaja Dumka» («Хрысціянская думка»), «Божым шляхам», «Siaŭbit» («Сейбіт») і інш.
Доктар тэалогіі (1925). Дзядзька Уладзіміра Тарасевіча.
Пахаваны на могілках бенедыкцінскага кляштара Св. Пракопа ў Лайле , штат Ілінойс[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.