Юрый Багушэвіч (пісьменнік)
беларускі пісьменнік і перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый Багушэвіч, поўнае імя Георгій Канстанцінавіч Багушэвіч (5 мая 1917, Орша — 18 мая 1983, Мінск) — беларускі пісьменнік і перакладчык.
Юрый Багушэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Георгій Канстанцінавіч Багушэвіч |
Дата нараджэння | 22 красавіка (5 мая) 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1983 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік і перакладчык |
Мова твораў | руская |
Узнагароды |
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў у 1941 годзе факультэт мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута[1], адначасова працаваў у газеце «Сталинская молодежь». У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі[1] на Калінінскім і Беларускім франтах, з 1943 — ваенны карэспандэнт. З 1945 — у ваеннай газеце на Далёкім Усходзе (Карэя, Кітай).
Пасля дэмабілізацыі з 1949 года працаваў у рэдакцыях газет «Піянер Беларусі», «Мінская праўда», «Фізкультурнік Беларусі», быў карэспандэнтам газеты «Советский спорт», літкансультантам СП БССР, галоўным рэдактарам Мінскай кінастудыі навукова-папулярных і дакументальных фільмаў[1].
Сябра Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1954 года.
Памёр 18 мая 1983 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[2] (Паўночныя-1, 62/18/17)[3].
Творчасць
Дэбютаваў у 1938 годзе[1]. Пісаў пераважна на рускай мове. Выйшлі аповесці «Побратимы» (1955), «Дерево дружбы» (1959), «Повести и рассказы» (1970), «В городке над Неманом» (1973), «Дырэктар „зялёнай школы“» (1975), «Юность пришла» (1977, 1987)[1]. Прымаў удзел у напісанні гісторыі мінскіх станкабудаўнічага і аўтамабільнага заводаў[1].
Напісаў некалькі сцэнарыяў кароткаметражных кінафільмаў, у сааўтарстве з В. Зубам — п'есу «Сябры» (1960, пастаўлена ў 1958)[1].
Пераклаў на рускую мову асобныя творы П. Пестрака, А. Рылько, П. Кавалёва, аповесць Р. Няхая «Сарочы лес», зборнік «Піянеры-героі» (з Б. Бур'янам).
Узнагароды
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені,
- Ордэн Чырвонай Зоркі,
- медалі СССР і КНДР.
Зноскі
- Богушевич Юрий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 67. — 737 с.
- Багушэвіч Юрый – Белліт (6 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
- Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.